У Малым Гарадзішчы Ляхавіцкага раёна прайшло свята аграгарадка

«Мой родны край, мая старонка» — пад такой назвай у чарговы раз  прайшло свята аграгарадка Малое Гарадзішча.

Многія аграгараджане завіталі на свята. Па старадаўняму беларускаму  звычаю дарагіх гасцей сустракалі хлебам-соллю.

Хвіліна маўчання ў памяць тых землякоў, якія цаной свайго жыцця  ў гады ваеннага ліхалецця адстаялі незалежнасць нашай краіны і магчымасць жыць пад мірным небам.

Апладысменты і падарункі — старэйшым вяскоўцам.