А дуб быў небяспечным… У чат-бот «ЛВ» паступіла пытанне

У чат-бот «ЛВ» паступіла пытанне: «З’яўляюся ўладальнікам дома і зямельнага ўчастка ў вёсцы Галавачы Ляхавіцкага раёна.
31 сакавіка 2025 года быў спілаваны дуб, узрост якога
не менш за 200 гадоў, які знаходзіўся каля дарогі
Галавачы – Федзюкі. Дуб быў не сухі, не пагражаў падзеннем на дарогу, не перашкаджаў палявым работам. Хацелася б даведацца, чаму яго спілавалі, і куды дзелася каштоўная драўніна?»

Пасля абследавання дрэва Ляхавіцкі лясгас выдаў заключэнне ад 12.02.2025 аб прызнанні дуба небяспечным. Сіламі ААТ «Шлях новы» дрэва спілавалі, а драўніна сельгаспрадпрыемствам выкарыстана як мясцовыя віды паліва, – пракаментаваў старшыня Конькаўскага сельвыканкама Мікалай Прыхач.
Намеснік кіраўніка Ляхавіцкага лясгаса Наталля Адаменка пацвердзіла, што гэта дрэва сапраўды ўяўляла небяспеку, на ствале аказалася нямала прагнілых месцаў, што і адлюстравана ў дакументах. Было прынята рашэнне аб выдаленні дуба. Папярэдне дрэва было прамаркіравана як аварыйнае.