У парадку ёсць лідары і аўтсайдары. Праманітораны стан тэрыторыі некаторых арганізацый ў так званай прамысловай зоне Ляхавічаў

Усё больш чыстых спраў на рахунку землякоў у Год добраўпарадкавання. Але, як паказваюць рэйды і маніторынгі, застаюцца і адрасы безгаспадарчасці. Тычыцца гэта як прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці, так і жыллёвага сектара – шматкватэрнага і прыватнай забудовы.

У мінулую сераду супрацоўнікі аддзелаў архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ, землеўпарадкавання райвыканкама, райЦГіЭ, «ЛВ» праманіторылі стан тэрыторыі некаторых арганізацый ў так званай прамысловай зоне Ляхавічаў – на вуліцах Вакзальнай, Працоўнай, Арлоўскага і іншых. На шляху сустрэліся і станоўчыя, і адмоўныя прыклады. Пачнём з прыемнага.

Удзельнікі рэйду аднагалосна паставілі добрую адзнаку за належныя парадак і чысціню, уладкаваныя і падкошаныя тэрыторыі многім арганізацыям. Асабліва вылучаюцца са знакам плюс лясгас, ТАА «Ляхавічыдрэў Экспарт», «ТМТ», ПВУП «Рамтранстрак», дыягнастычная станцыя № 241 УП «Белтэхагляд», «Кааппрам», ПМС, ТАА «Ібіра», ДРБУ-200 і некаторыя іншыя. Напрыклад, на тэрыторыі, дзе знаходзіцца адміністрацыйны будынак прадпрыемства меліярацыйных сістэм (фота 1), тутэйшыя работ-нікі высаджвалі кветкі і ўладкоўвалі кветкавыя кампазіцыі. Атрымалася прыгожа і эстэтычна. Каля кааппрама таксама суцэльны парадак: трава падкошана, вакол квіт-неюць бэз і чаромха, а работнікі прадпрыемства прадаўжаюць з энтузіяз-мам уладкоўваць тэры-торыю. Як заўжды, няма прэтэнзій да добраўпарадкавання чыгуначнай станцыі. Умеюць чыгуначнікі не толькі наводзіць парадак, але і яго падтрымліваць.
Ёсць і такія, накшталт ПМК-13, «Юстапласта», «Трансэлектрабуда», хто выпраўляе сітуацыю.
– Было выдадзе-на прадпісанне на абкошванне тэры-торыі ПВУП «Трансэлектрабуд». Сітуацыя выпраўлена. Але ўсё ж адна праблема засталася: неабходна разабраць горы з жалезабетону на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства, – адзначыў памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ Юрый Лімант.
На жаль, не абышлося без лыжкі дзёгцю, прычым не адной.
– Ёсць пытанні да парадку да ТАА «Джэн-тры», і тычацца яны стану агароджы па ўсім перыметры тэрыторыі. У некаторых месцах яна патрабуе афар-боўкі, у іншых – поўнай замены. Нялішнім было б і навядзенне парадку як непасрэдна на тэрыторыі, так і за агароджай. Тэма афарбоўкі, замены агароджы актуальна таксама для кааптран-са і некаторых іншых прадпрыемстваў, – гаворыць начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская.
Воданапорная вежа (знаходзіцца на балан-се ПМК-13) – нібы тая зебра, станоўчыя прыклады чаргуюцца з мінусамі ў плане добраўпарадкавання. На гэты раз няма пытанняў да скошвання травы, а вось агароджа хутка разваліцца, нездарма яе падтрымліваюць дошкай (фота 2).
Нямала заўваг у рэйдавай групы выклі-калі некаторыя ўчасткі на землях агульнага карыстання. Непрыглядны астравок безгаспадарчасці раскватараваўся на разваротнай пляцоўцы каля чыгуначнай станцыі на вуліцы Вакзальнай. У асфальце вялізныя выбоіны (фота 3) – і гэта пытанні не толькі эстэтыкі, але і бяспекі. Дружна шчыравалі на расчыстцы лесапаласы ад засмечвання работ-нікі кансервавага за-вода, лясгаса, райпо падчас нядаўняга месячніка па навя-дзенні парадку на землях агульнага карыстання ў прамысловай зоне. Зроблена нямала, але вялізныя кучы са старых галін і кустоўя (фота 4) так і засталіся стаяць і паступова пера-твараюцца ў несанк-цыянаваны сметнік. Хутка вымахае ў рост чалавека пустазелле на тэрыторыі ў мяжы Ляхавічаў на вуліцы Энергетыкаў – зона адказнасці КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
Колькі ж можна? Гэта пра складзіраванне зношаных шын на аўта-мабілі і прычэпы, якія размясціліся на землях агульнага карыстання па вуліцы Працоўнай.
– У межах работы з неэксплуатуемымі транспартнымі сродкамі зроблены пісьмовы запыт у АДАІ РАУС з мэтай вызна-чэння ўладальнікаў аўтамабіляў. Пасля таго, як уладальнікаў установяць, яны павінны будуць прыбраць аўто з тэрыторый месцаў агульнага карыстання, – удакладніла Марына Завадская.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.

1
2
3
4