А бонус – усмешка прадаўца. Апошняя нядзеля ліпеня ў прафесійным календары Беларусі пазначана як Дзень работнікаў гандлю
З прадстаўнікамі гэтай сферы мы сустракаемся амаль штодзённа. Яны за прылаўкам, гатуюць духмяную каву, кансультуюць у магазіне. Усё гэта – работнікі гандлю. Апошняя нядзеля ліпеня ў прафесійным календары Беларусі пазначана як Дзень работнікаў гандлю. Гэта прафесійнае свята і работнікаў філіяла ТАА «Еўрагандаль» у горадзе Брэсце.

– У Ляхавічах наша гандлёвая сетка прадстаўлена трыма магазінамі: два «Хіт!Экспрэс» і «Еўраопт-маркет».Асноўны асартымент гандлёвых кропак – прадукты харчавання, у тым ліку ўласнай вытворчасці і пад уласнай маркай, а таксама спадарожныя тавары. Асноўная задача –
задаволіць самы разнастайны пакупніцкі попыт. І з гэтым, лічу, мы спраўляемся. Пра што сведчаць шматлікія станоўчыя водгукі пакупнікоў, якія занатоўваюцца ў кнізе заўваг і прапаноў. У гэтых гандлёвых кропках працуе 33 чалавекі. Мы імкнёмся, каб кожны чалавек, які прыходзіць у магазін не проста купіў тавар, але і застаўся задаволены абслугоўваннем, атры-маў добры настрой. Нашы работнікі разам з набытым таварам дораць шчырую ўсмешку і пазітыў, – адзначае намеснік дырэктара філіяла ТАА «Еўрагандаль» у горадзе Брэсце Святлана Жабік.

Святлана Жабік (у цэнтры), Іна Русакевіч, Людміла Прыхач.
Так склалася, што ў гандлі (і «Еўрагандаль» не выключэнне) працуюць у асноўным прадстаўніцы прыгожай паловы. І менавіта дзякуючы іх камунікабельнасці і ўважлівасці ў магазінах пануе добразычлівая атмасфера і пакупнікам камфортна.
– З трох магазінаў асаб-лівай зладжанасцю, прадукцыйнасцю, адказнымі адносінамі да справы вылучаецца «Хіт!Экспрэс» на вуліцы Матросава. Тут працуе сапраўдная каманда пад кіраўніцтвам Іны Русакевіч. Ветлівае абслугоўванне пакупнікоў, граматная раскладка тавару, уменне даць прафесійную параду – візітоўка магазіна. Дарэчы, тут і самы высокі сярод гандлёвых кропак тавараабарот –
431 тысяча рублёў у месяц, – расказвае Святлана Жабік.
Граматны спецыяліст, вопытны работнік, прыклад для іншых калег, ветлівы і адказны прадавец – такую характарыстыку кіраўніцтва дае прыёмшчыцы тавараў Людміле Прыхач, якая ў сеткавым гандлі больш за 10 гадоў.
– Канешне, мы зацікаўлены ў развіцці кадравага патэнцыя-лу на нашых аб’ектах. Таму ствараем такія ўмовы, каб працаўнікі замацоўваліся на працоўных месцах і мелі магчымасць кар’ернага росту. У якасці прыкладу – загадчык аддзела магазіна «Хіт!Экспрэс» (вуліца Дзесюкевіча) Вольга Дыдышка, якая пачынала старшым касірам. У яе выдатныя перспектывы з часам узначаліць гандлёвую кропку, – дадае Святлана Жабік.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.





