Крымінал. Здарэнні

Крадзяжы з электраўхілам
Анамальная гарачыня ўносіць карэктывы і ў ”інтарэсы” зладзеяў. Напачатку жніўня ў гаспадыні з Ліпска невядомыя ўкралі з калодзежа электрапомпу коштам 100000 рублёў.
Раніцай 15 жніўня ў РАУС паступіла паведамленне ад старшыні СВК “Жарабковічы” пра тое, што з пашы каля вёскі Жарабковічы ўкрадзены электрапастух. Па фактах праводзіцца праверка.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 172 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах да 24-гадовага жыхара Тальмінавічаў. Аматар чужога дабра падгаварыў непаўналетняга земляка — вучня мясцовай школы, і разам яны ўкралі рухавік коштам амаль 2 мільёны рублёў з зернесушыльнага комплексу.

Пятніца, 13 і яе наступствы…
13 жніўня каля 5 гадзін раніцы ў райцэнтры каля магазіна “Меркурый” невядомыя збілі брастчаніна. А праз два дні такі ж лёс напаткаў жыхара Баранавіч, якога зусім не гасцінна сустрэў мясцовы жыхар.
14 жніўня ў 20 гадзін 32 хвіліны ў райбальніцу для аказання медыцынскай дапамогі “хуткая” даставіла 44-гадовага жыхара Тумашоў з цялеснымі пашкоджаннямі і ў стане алкагольнага ап’янення. Ад шпіталізацыі пацярпелы адмовіўся.
Увогуле, гэта змена для медыкаў выдалася надзвычай “багатай” на такога кшталту выклікі. Апоўначы дапамога спатрэбілася 22-гадоваму юнаку з Федзюкоў, якога з дапамогай кулакоў вучыў жыццю ўласны брат. Праз некалькі гадзін медыкі дапамагалі і ляхавічанцы, якую пабіў зямляк. Літаральна ў гэты час у РАУС паступіла паведамленне ад ляхавічаніна, якога пабілі ў Зубелевічах. Па ўсіх фактах праводзіцца праверка.

Адкуль патроны?
Адказ на гэтае пытанне павінен даць жыхар Зарытава, у якога супрацоўнік міліцыі знайшоў 9 патронаў.
Аляксандр ЕРМАКОЎ, начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *