Вораг лесу — пажар

За апошні месяц ляхавіцкія выратавальнікі 8 разоў выязджалі на тушэнне ўзгаранняў травы і торфу. У 95 працэнтах выпадкаў лес гарыць па віне чалавека (з-за непатушанай кінутай цыгарэты, распаленага адпачываючымі кастра і г.д.). Пры вялікім лясным пажары агонь – грозная стыхія, якая бязлітасна знішчае ўсё жывое на сваім шляху. Пасля пажару на дзесяткі гадоў застаецца мёртвая зона.
Калі ўсё ж здарылася бяда – пачаўся лясны пажар, то неабходна неадкладна прыступіць да яго тушэння ўсімі даступнымі сродкамі. Гэта можа быць заліванне вадой з бліжэйшага вадаёма, захлістванне кромкі пажару пучком сырога галля (яно, дарэчы, з’яўляецца найбольш распаўсюджаным відам работ пры тушэнні лясных нізавых пажараў), закідванне агню рыхлым грунтам. Адначасова, незалежна ад памераў пажару, неабходна паведаміць пра яго ў службу выратавання па тэлефоне 101, у бліжэйшы лясгас ці лясніцтва.
Таццяна СВІНАБУРКА, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *