Тухавіцкай амбулаторыяй урача агульнай практыкі цяпер загадвае малады спецыяліст. Меркаванне маладых медыкаў пра самастойную работу
Тухавіцкай амбулаторыяй урача агульнай практыкі цяпер загадвае малады спецыяліст Валерыя Радчанкова

Першыя дні самастойнай работы запомняцца надоўга. І не толькі таму, што пачынаць заўжды складана. Вучылася ў медуніверсітэце па мэтавым накіраванні, таму буду адпрацоўваць у Ляхавіцкай ЦРБ пяць гадоў. Працую крыху больш за тыдзень у Тухавічах, і мне тут падабаецца. Канешне, адказнасць у мяне трайная – за сябе, пацыентаў (за Тухавіцкай АУАП замацаваны 1 340 чалавек), за калектыў амбулаторыі. За першы тыдзень работы ўжо было нямала пацыентаў. Рашэнні прымаю самастойна, але ведаю, калі патрэбны кансультацыя, прафесійная парада, заўжды магу звярнуцца да свайго куратара – загадчыка аддзялення ўрача агульнай практыкі паліклінікі Святланы Юнік. Прыемна, што і кіраўніцтва Ляхавіцкай ЦРБ зацікаўлена ў маладых спецыялістах, што было відавочна падчас сустрэчы. Задаволена і тым, што вырашаецца пытанне выдзялення мне арэнднай кватэры, – гаворыць Валерыя Радчанкова.

