Возраст июльского жениха и невесты сообщили в отделе загса Ляховичского райисполкома
Ліпень стаў месяцам рэгістрацыі дзесяці нараджэнняў. Адна з іх адбылася ў Жарабковіцкім сельвыканкаме, расказала “ЛВ” начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Чатыром дзяўчынкам бацькі далі імёны Агата, Ангеліна, Кіра і Мія. Хлопчыкам – Дамір, Максім, Марк, Мацвей, Міхаіл і Назар.
Сярод ліпеньскіх нованароджаных вызначаецца Агата, якая нарадзілася вагой 4205 грамаў пры росце 56 сантыметраў. У сям’і гэта другое дзіця. Першынец зарэгістраваны ў трох сем’ях, другое дзіця – у пяці, яшчэ ў адной – чацвёртае дзіця. У аддзеле загс райвыканкама бацькам выдадзена пасведчанне аб нараджэнні дванаццатага дзіцяці.
Сярэдні ўзрост ліпеньскага бацькі – 33 гады, маці – 30 гадоў. Самыя маладыя – 19-гадовы бацька і 20-гадовая маці. Па звестках аддзела загса ў ліпені максімальны узрост бацькі – 41год, маці – 37 гадоў.
У ліпені вяселле згулялі дзевяць сямейных пар, адна з іх пасведчанне аб заключэнні шлюбу атрымала ў Конькаўскім сельвыканкаме.
Сярэдні ўзрост жаніха – 30 гадоў, нявесты – 29. Марш Мендэльсона гучаў і для 20-гадовых ляхавічан. Заручальнымі пярсцёнкамі абмяняліся 47-гадовы жаніх і 54-гадовая нявеста.
Люстэркавыя даты ў раёне па-ранейшаму становяцца датай стварэння сем’яў.Дата 25.07.2025 пазначана ў першых сямейных дакументах чатырох маладых. Для трох з іх урачыстая цырымонія прайшла ў аддзеле загса райвыканкама, для адной – у Конькаўскім сельвыканкаме.
Наталля ПЕРАПЕЧКА

