Ад сяўбы да дажынак. Колькі заважыў хлебны каравай Ляхавіцкага раёна і хто паказаў майстар-клас. Пра гэта і іншае разважае першы намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама

Словы падзякі за добрасумленную працу, узнагароды і падарункі, музычныя віншаванні, атмасфера свята – адно за адным сельгаспрадпрыемствы Ляхавіччыны адзначаюць унутрыгаспадарчыя «Дажынкі». І ў цэлым па раёне жніво-2025 паставіла ўраджайную кропку. Сёння ў нас галоўнае хлебаробскае свята «Дажынкі». Якой была сёлетняя ўборачная кампанія, і наколькі яна апраўдала чаканні аграрыяў? Ці вырашаны ўсе пастаўленыя задачы? Колькі заважыў хлебны каравай Ляхавіцкага раёна? Хто паказаў майстар-клас? Пра гэта і іншае разважае першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій ПЫЖЫК

МАЙСТАР-КЛАС НА ПОЛІ, У КАБІНЕ, НА ЗЕРНЕТАКУ

Героі хлебнай нівы, уладары жніўных палёў, яны з ранку да позняга вечара дбайна малацілі з любоўю вырашчаны ўраджай. І чарговы раз нашы камбайнеры паказалі майстар-клас насуперак капрызам надвор’я. Кожны раз было хвалююча і радасна віншаваць з чарговай тысячай тон намалоту нашых паважаных камбайнераў-лідараў. На працягу ўсяго жніва першын-ства ўпэўнена трымаў экіпаж ААТ «Шлях новы» ў складзе Андрэя Юруця і Івана Царыкава. На яго рахунку лепшыў раёне намалот – амаль 3 500 тон збожжа з улікам рапсу.

Імкнуліся не адстаць ад лідара і два дуэты з ААТ «Жарабковічы» –Георгій Жук і Андрэй Жук, Віктар Клемяня і Сяргей Зянько.Наогул жа звыш 2 000 тон збожжанамалацілі дзесяць экіпажаў, звыш 1 000 тон збожжа – 30.Славяцца працоўнымі дасяг-неннямі і вадзіцелі на адвозцызбожжа. Мікалай Царык з ААТ «Шлях новы» перавёз звыш 4 000 тон збожжа. У раёне шэсць вадзіцеляў-трохтысячнікаў, тры перавезлі звыш 2 000 тон збожжа, 14 – звыш 1 000 тон збожжа.

У ліпені Прэзідэнт Беларусі падчас нарады па ўборачнай кампаніі адзначыў, што на сёлетнім жніве ў многіх раёнах краіны асаблівая нагрузка будзе на зернесушыльныя комплексы.Так склалася і ў Ляхавіцкім раёне. Давялося ўбіраць вільготнае збожжа, якое патрабавала абавяз-ковай дасушкі і дапрацоўкі на зер-несушылках.

Тое, што ўсе 18 ЗСК, якія маюцца на балансе сельгас-прадпрыемстваў, спрацавалі добра, без паломак, стала магчымым дзякуючы праведзенай мадэрнізацыі. Работа на ЗСК кіпела суткамі. Традыцыйна тон задаюць вопытныя аператары Вадзім Кудзін і Мікалай Халопіца, Віктар Лойка і Аляксандр Пілецкі з ААТ «Жарабковічы», Анатолій Герасімовіч, Леанід Юнік, Іван Рабцэвіч, Іван Хлапянік з СВК «Ляхавіцкі». Прыемна, што дастойны вынік на ўборцы паказалі і маладыя камбайнеры і вадзіцелі. Асабліва вынікова спрацаваў мала-дзёжны экіпаж у складзе братоў Аляксандра і Яўгенія Камінскіх з ААТ «Шлях новы». Па агульным намалоце ім крыху саступіў экіпаж Уладзіміра Баўтрукевіча і Аляк-сандра Бізы з ААТ «Жарабковічы». Бясспрэчнае першынство сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа ва Уладзіслава Бурака з «Жарабковічаў».

Удзячны за дапамогу прадстаўнікам лясгаса, раённага аддзелапа надзвычайных сітуацыях, устаноў адукацыі раёна, якія часова змянілі сваё месца працы на жніўныя палеткі. Як і прапаноўваў Кіраўнік дзяржавы, абавязкова ўшануем часовых, але такіх важных работнікаў на раённым свяце «Дажынкі». Нельга не адзначыць і важную ролю ў жніве работнікаў сталовых, рамонтных брыгад, дапаможных службаў. Дастой-на на сваім месцы спрацавалі на агульны ўраджай кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў. Аграрыі ўдзячны супрацоўнікам РАНС, РАУС, якія стаялі на варце ўраджаю і клапаціліся пра бяспеку ўдзельнікаў уборач-най. Як заўжды побач, з клопатам і падтрымкай, як і на ўсіх сельскагаспадарчых кампаніях, былі прафсаюзы. І, канешне, кожная хвіліна добрага настрою ў музычным аздабленні, падо-раная самадзейнымі артыстамі раёна на полі, зернетаку ці на машынным двары, настройвала на мажорны ўборачны лад і спрыяла стараннай уборцы ўраджаю

У ЗАСЕКАХ – ГУСТА, ДЗЯРЖЗАКАЗ З ПЛЮСАМ

Сёлетні ўклад Ляхавіччыны ў агульнарэспубліканскі каравай атрымаўся больш важкім, чым летась – 70 787 тон у лічбавым эквіваленце. І гэта без уліку ЗАТ «Фораланд», дзе намалацілі звыш 5 000 тон.

Самы значны ўклад у агульнараённы каравай унесла ААТ «Жарабковічы» – 23 134 тоны. А ўраджайнасць, ды яшчэ пры такім неспрыяльным для сельгасвытворцаў надвор’і, пераўзышла чаканні. Сёлета кожны сярэдні раённы гектар збожжавых даў па 53,3 цэнтнера.

І гэта самая вялікая ўраджайнасць збожжавых у вобласці! Най-больш шчодра аддзячылі аграрыям за плённую працу палеткі ААТ «Шлях новы», дзе сярэд-няя ўраджайнасць склала 77,4 цэнтнера з гектара (летасьбыло 57,1), ААТ «Нача» – 61,6 цэнт-нера з гектара, СВК «Ляха-віцкі» – 58,9. А, напрыклад, яравы ячмень «Шляху новага» сёлета заважыў па 86,3 цэнтнераз гектара, «Начы» – 80,8 цэнтнера з гектара. Амаль 7 500 тон алейнага насення рапсу сабрана на палях раёна. Пры сярэднераённым паказчыку ўраджайнасці азімага рапсу 29,1 цэнтнера з гектараў «Шляху новым» атрымалі 38,4 цэнтнера з гектара, у «Начы» –32,8 цэнтнера з гектара.Ляхавіцкі раён забяспечыў выкананне дзяржзаказу. У лік дзяржаўнага заказу прада-дзена 2 500 тон пшаніцы на ААТ «Баранавічхлебапрадукт». Тут бясспрэчнае лідарства ў ЗАТ «Фораланд» – 2 080 тон. Ляхавіцкая пшаніца ў колькасці 3 000 тон і 315 тон ячменю – на складах ААТ «Брэстхлебапрадукт». Найбольшая вага ў агульнараён-ным паказчыку – у ААТ «Жараб-ковічы» – 1 380 тон пшаніцы. ААТ «Нача» прададзена 126 пра-цэнтаў да плана – 395 тон пшаніцы. На 114 працэнтаў да плана раён выканаў дзяржзаказ па піваварным ячмені. І зноў вартаадзначыць ААТ «Нача» і яго 233 працэнты. Гэта гаспадарка пераўзышла іншых і па выкананні дзяржзаказу па продажы алейнага насення рапсу – 123 працэнты. Сёння на Ляхавіччыне свя-точна. Аграгарадок Русінавічы вітае гасцей і ўдзельнікаў раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025».

Шчыры дзякуй вам, дарагія землякі-аграрыі, за нялёгкую, але такую важкуюсялянскую працу, за адданасць хлебаробскай справе, за тое, што працавалі нястомна, адказна, якасна. Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця ў кожны дом, міру і новых працоўных здабыткаў.

Падрыхтавала Галіна КАНЬКО.