Бюджэтныя прыярытэты – сацыяльныя. ПЯЦІГОДКА ПАД ЗНАКАМ РАЗВІЦЦЯ

Каб жыццё землякоў было яшчэ больш камфортным, каб вакол было чыста і ўтульна, каб паляпшаліся і ўдасканальваліся ўмовы навучання, развіцця творчых і спартыўных здольнасцей падрастаючага пакалення, клапоцяцца будаўнікі і дарожнікі, медыкі і камунальнікі, газавікі і электрыкі, педагогі і культработнікі… А дзяржава фінансуе важныя сацыяльныя праекты дзеля камфортнага сёння і шчаслівага заўтра

Бягучая пяцігодка пацвярджае, што дзяржава накіроўвае немалыя бюджэтныя сродкі на развіццё праграм і праектаў, якія найбольш запатрабаваныя, актуальныя і важныя для грамадства

Як паведамілі ў фінансавым аддзеле райвыканкама, за бягучую пяцігодку аб’ём даходаў бюджэту Ляхавіччыны да ўзроўню 2020 года вырас у два разы (у 2020 годзе – 46 мільёнаў рублёў, у 2025 годзе ча-каецца выкананне 90,7 мільёна рублёў). Узровень датацый з бюджэтаў вышэйшага ўзроўню складае каля 50 працэнтаў ад агульнага аб’ёму бюджэту раёна.Разам з тым тэмп росту сукупных паступленняў улас-ных даходаў бюджэту раёна дастаткова высокі і за пяцігодку складзе каля 210 працэнтаў пры даведзеным заданні 168,5 працэнта.

Захоўваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. У Ляхавіцкім раёне фінансуюцца расходы на рэалізацыю мерапрыемстваў па 15 дзяржаўных праграмах. Ахоп расходаў кансалідаванага бюджэту дзяр-жаўнымі праграмамі ў 2025 годзе склаў 91,9 працэнта ад іх агульнага аб’ёму.

Па інфармацыі фінансавага аддзела райвыканкама, забяспечаны першачарговыя бюджэтныя абавязкі: своечасова выплачваецца заработная плата і робяццаадлічэнні на сацыяльнае страхаванне работнікам бюджэтнай сферы, сярод першачарговых расходаў –трансферты насельніцтву, аплата камунальных плацяжоў, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння і іншае. На гэтыя мэты толькі сёлета за першае паўгоддзе накіравана 86,5 працэнта ў агульнай структуры расходаў.

Калі  азірнуцца  назад   і прааналізаваць, што зроблена ў раёне за бюджэтныя сродкі, то атрымаецца даволі ўнушальны спіс важных і запатрабаваных аб’ектаў.

Давайце разам узгадаем найбольш маштабныя. У 2021 годзе ўладкаваны пешаходныя і веладарожкі, а таксама зроблена асвятленне па вуліцы Пташука ў райцэнтры. Гэтай абноўкі доўга чакалі юныя ляхавічане. У 2022 годзе пасля капітальнага рамонту гасцінна расчыніў дзверы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Зноў жа ў 2022 годзе ў літаральным сэнсе гэтагаслова пасвятлела ў цёмны час сутак на вуліцы Арлоўскага ў Ляхавічах – тут было ўладкавана вонкаваеасвятленне, пра што прасілі ўладу мясцовыя жыхары. Падзея, якую чакалі не толькі аматары спорту, але і прыхільнікі здаровага ладу жыцця, на стадыёне «Колас» у 2022 годзе з’явіліся новыя бегавыя дарожкі, а ў 2024 годзе праведзены бягучы рамонт на трыбунах стадыёна. І бадай самая ўнушальная і значная абноўка з’явілася ў 2023 годзе ў Ляхавіцкай райбальніцы – камп’ютарны тамограф. А раённы бюджэт выдаткаваў сродкі на рэканструкцыю памяшканняў для тамографа.Сімвалічна, што сёлета, калі ўся краіна адзначае 80-годдзе Вялікай Перамогі, у нашым раёне ў Марыно-ве пабудаваны памятны знак спаленым у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскам Ляхавіччыны.

У пераліку аб’ектаў адукацыі, чый рамонт прафінансаваны з бюджэту, – харчаблок СШ № 1 (2023 год), дах гімназіі і спартыўная зала СШ № 2 (сёлета). А такога маштабнага асфальтавання гарадскіх вуліц, як у 2024-2025 гадах, даўно не было. І гэта таксама бюджэтныя сродкі!На працягу пяцігодкі за кошт бюджэту набыты аўтамабіль хуткай меддапамогі, школьныяаўтобусы, дэзынфекцыйная машына і смеццявоз. Абноўлена абсталяванне харчаблокаў устаноў адукацыі і іншае.

Зразумела, што гэта толькі найбольш значныя напрамкі, асноўнай крыніцай   якіх   было   бюджэтнае  фінансаванне. І далей будуць выдзяляць сродкі на рэалізацыю значных праектаў, у прыярытэце – сацыяльнай накіраванасці.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.