Ляхавіцкі райвыканкам прыняў рашэнне па прызыве

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 123 ад 20 жніўня 2025 года «Аб мерах па забеспячэнні прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года № 1914-XII «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2025 года № 302 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве» райвыканкам вырашыў правесці ў верасні – лістападзе 2025 года прызыў на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і адпраўку прызваных у вайсковыя часці грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу 1998–2007 гадоў нараджэння, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, і грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія
не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама страціўшых права на адтэрміноўку.
Для забеспячэння мерапрыемстваў прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве прызыўны пункт вызначаны па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава. д. 8. У рашэнні прапісана абавязаць яўкай на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ўсіх грамадзян, указаных вышэй, зарэгістраваных па месцы жыхарства на тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна, у адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава. д. 8 у тэрмін, устаноўлены Законам, у дакладна вызначаныя для іх дні і гадзіны, маючы з сабой дакументы, указаныя ў персанальных павестках.
Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу,
службу ў рэзерве, неабходна з’явіцца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна (г. Ляхавічы, вул. Чкалава. д. 8) з 1 верасня па 3 лістапада 2025 года з дакументамі, што сведчаць асобу.
Для правядзення прызыву створана раённая прызыўная камісія.

Растлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу
ў рэзерве і замене воінскай службы на альтэрнатыўную службу будзе праводзіцца пры звароце ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага
і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе:
г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8 або па тэлефоне 2-12-78 з панядзелка па пятніцу з 11.00 да 13.00.