Сёння – Дзень беларускага пісьменства

Сёння – Дзень беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства.
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную і сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі. Кожны год, вандруючы па розных гістарычных мясцінах Беларусі, Дзень беларускага пісьменства абуджае творчы дух, актывізуе ўвагу на спазнанні сваіх вытокаў і каранёў.
Дарагія ляхавічане!
Сардэчна віншуем вас са святам і ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, плённай працы і дабрабыту.