Па адрасе цёплых спраў. У паліўна-энергетычнай галіне краіны адно са старэйшых прадпрыемстваў па здабычы, перапрацоўцы торфу і выпуску брыкетаў – ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі»

У паліўна-энергетычнай галіне краіны адно са старэйшых прадпрыемстваў па здабычы, перапрацоўцы торфу і выпуску брыкетаў – ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі». Завод у Тухавічах мае багатую гісторыю, тысячы спажыўцоў па ўсёй Беларусі ацяплялі і прадаўжаюць ацяпляюць свае дамы менавіта яго прадукцыяй. Геаграфія экспарту таксама разнастайная. Тут працуе калектыў у складзе больш за 200 чалавек. Вось ужо 57 гадоў прадпрыемства «жыве», развіваецца па адрасе: вёска Тухавічы, вуліца Заводская, 1.
Акрамя традыцыйных торфабрыкетаў, прадпрыемства
запускае новыя віды прадукцыі.

Амаль дзесяцігоддзе назад па розных адрасах да спажыўцоў адправіліся першыя тысячы тон тарфяной сушонкі. Гэтая імпартазамяшчальная прадукцыя выкарыстоўваецца ў вытворчасці цэменту. Толькі летась яе выпушчана 63,5 тысячы тон. Чарговая навінка зусім нядаўна выйшла на прамысловы ўзровень. Дарэчы, яе выпуск праводзіцца ў новым спецыяльна абсталяваным цэху – па вытворчасці гумінавых прэпаратаў на аснове торфу. Гэты прадукт важны для сельскай гаспадаркі. Геаграфія экспарту тухавіцкай інавацыйнай прадукцыі не толькі Беларусь, але і краіны замежжа, самы важкі экспарцёр – Расійская Федэрацыя.
І сёлета будуць падведзены вынікі традыцыйнага рэспубліканскага спаборніцтва сярод торфаздабытчыкаў краіны. Гэта своеасаблівыя дажынкі, толькі ў якасці галоўных дзеючых
асоб – рупліўцы тарфяных палёў і перапрацоўчых цэхаў. Традыцыйна сярод іншых ганарова прагучаць і прозвішчы землякоў-ляхавічан.
Бясспрэчны лідар нарыхтоўкі-2025, як, дарэчы, і папярэд-
ніх, – машыніст машын па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу Генадзій Гутырчык – высакакласны прафесіянал выканаў два сезонныя планы. За бездакорную працу Генадзій Гутырчык узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».


З году ў год паказваюць майстар-клас яго калегі Мікалай Ламанос, Дзмітрый Азарчык, Аляксандр Карповіч, Віктар Гаўрыльчык, Дзяніс Гаўрыльчык, Анатолій Лапіч. Прыклад адданасці справе, майстэрства, наватарства – гэта пра сям’ю Церахаў. Аляксандр адзін з лепшых і не толькі на заводзе, але і ў рэспубліканскай галіне сярод машыністаў машын па здабычы торфу. Яго брат Андрэй – начальнік вытворчага ўчастка. Дарэчы, іх бацька манцёр пуці Аляксандр Церах – таксама завадчанін. Прафесіяналы сваёй справы – вадзіцелі Сяргей Ігнатовіч, Вадзім Русакевіч. Плённа ў заводскіх цэхах працуюць шліфоўшчык Віталій Дыдышка, кладаўшчык Святлана Рымша.
Не адстаюць ад больш вопытных калег і маладыя заводскія
кадры – галоўны механік Максім Горбік і начальнік транспартнага цэха Мікіта Дыдышка.
Прозвішчы можна пералічваць доўга. І за кожным з іх – руплівая праца на родным прадпрыемстве дзеля яго далейшага росквіту.


Уладзімір ГУНЬКО, дырэктар ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі»
– Наша прадпрыемства не стаіць на месцы, пастаянна ўдасканальваецца, развіваецца. У 2019 годзе праведзена рэарганізацыя – да завода далучана ААТ «Торфапрадпрыемства «Каўпеніца» ў Баранавіцкім раёне, у 2023 годзе – ААТ «ТБЗ Гатча-Осаўскі» (Жабінкаўскі раён). Гэта пашырыла аб’ёмы вытворчасці, магчымасці, але і павялічыла адказнасць. Летась у лістападзе сумесна з ТАА «Гандлёвы Дом Тарфяныя Гуматы» створана таварыства па паглыбленай перапрацоўцы торфу і вытворчасці гумінавых прэпаратаў на аснове торфу. І гэта інавацыйная прадукцыя заваёўвае ўсё большую папулярнасць у краіне і за мяжой. Зацікавіліся ёй і ў Кітаі.
На прадпрыемстве актыўна расце вытворчасць імпартаамяшчальнай прадукцыі – тарфяной сушонкі. У 2021 годзе яе выпушчана 20,3 тысячы тон, у 2022-м – 28 тысяч тон, у 2023-м – 57,1 тысяча тон,у 2024-м – 63,5 тысячы тон, за 7 месяцаў 2025-га –38,9 тысячы тон.











Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

