Какие имена в Ляховичском районе выбрали родители в августе своим новорождённым детям
У жніўні Ляхавіччына папоўнілася 12 новымі жыхарамі — семярымі дзяўчынкамі і пяццю хлопчыкамі. У аддзеле загс райвыканкама выдадзена восем пасведчанняў аб нараджэнні, два адпаведныя дакументы бацькі атрымалі у Навасёлкаўскім сельвыканкаме, па адным — у Востраўскім і Крывошынскім сельвыканкамах.
Топ жнівеньскіх нараджэнняў узначалілі ляхавічанкі Аліна і Міраслава. Аліна нарадзілася з вагой 4100 грамы пры росце 56 сантыметраў, а Міраслава — 3190 грамаў з ростам 52 сантыметры, расказала “ЛВ” начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга НОВІК.
У жніўні сярод бацькоў папулярнасцю карысталася імя Аліна. З сямі дзяўчынак так сваіх дочак назвалі ў дзвюх сем’ях. Іншыя бацькі выбралі імя Вера, Каталіна, Міраслава, Паліна і Яна. Хлопчыкам далі імёны Аляксей, Багдан, Уладзіслаў, Мірон і Платон.
Першае дзіця нарадзілася ў пяці сем’ях, другое – у чатырох, трэцяе – у трох сем’ях.
Сярэдні ўзрост жнівеньскіх бацькоў – 30 гадоў

