17 верасня – Дзень народнага адзінства. Дарагія землякі! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём народнага адзінства

Дарагія землякі! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём народнага адзінства! Гэта свята гістарычнай справядлівасці.

17 верасня 1939 года ажыццявілася спрадвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям’ёй.

Набыўшы цэласнае і непаўторнае аблічча, Рэспубліка Беларусь стала
ўтульнай краінай для мільёнаў беларусаў. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мы ўмацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючыся сярод народаў і культур як нацыя, моцная духам.

Мы разам працягваем свой шлях да новых вяршынь і яркіх перамог, якімі будуць ганарыцца нашы нашчадкі.
У гэты святочны дзень усім жыхарам раёна жадаем моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ СВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства!
Дзень народнага адзінства – сімвал згуртавання грамадства і аднаўлення гістарычнай справядлівасці. Гэта свята з’яўляецца запаветам будучым пакаленням берагчы суверэнітэт, нацыянальнае адзінства і мір на роднай зямлі.
Сёння, калі краіна ўпэўнена ідзе наперад па шляху ўмацавання грамадзянскай супольнасці, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, асабліва важна захаваць адзінства і вернасць шматвяковым традыцыям.
Перакананы, што агульнымі намаганнямі мы зможам не толькі зберагчы існуючы патэнцыял, але і прымножыць нацыянальны набытак Беларусі дзеля будучыні нашай краіны і дабрабыту беларускага народа!
У гэты святочны дзень жадаю вам поспехаў, моцнага здароўя, радасці і невычэрпнай энергіі!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.