Наша Беларусь – адзіная!
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
– На гэтым дадзеным нам Богам кавалачку зямлі – наш адзіны дом. І гэты дом не прадаецца ні за якія грошы. Мы будзем і далей будаваць гарадскія кварталы і вёскі будучыні, дарогі і заводы, станцыі метро і школы. Будзем мадэрнізаваць сельскую гаспадарку, развіваць навуку, адукацыю, медыцыну. Рабіць усё, каб краіна станавілася яшчэ больш прыгожай і ўтульнай для нас, нашых дзяцей і ўнукаў.
…І, самае галоўнае, мы абавязкова захаваем для нашчадкаў мірнае неба над нашымі дамамі.
24 студзеня 2025 года падчас акцыі «Марафон адзінства» на «Мінск-Арэне.

Кожная кропка на карце Беларусі, – яе неад’емная частка, важны складнік беларускага адзінства. Кожная добрая справа ўмацоўвае фундамент нашага грамадства, у аснове якога гістарычная памяць, пераемнасць пакаленняў, традыцыі і міралюбства.
У гэтым перакананы і старшакласнікі гімназіі г. Ляхавічы, якія займаюцца ў ваенна-патрыятычным клубе «Доблесць пакаленняў» (на здымку).

