Урок мужнасці. Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты Ляхавіччыны!

Для вас Афганістан і іншыя гарачыя кропкі планеты, дзе вам давялося выконваць свой інтэрнацыянальны абавязак, сталі цяжкім выпрабаваннем, магчымасцю спазнаць сябе ў складаных ваенных умовах. Вы з’яўляецеся для землякоў, для маладых людзей, якія рыхтуюцца да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, прыкладам мужнасці, стойкасці, вернасці свайму грамадзянскаму абавязку, прысязе.

Афганістан баліць у душы тых, хто крочыў яго горнымі сцежкамі, хто губляў сяброў у той далёкай краіне. Нясцерпным болем і горыччу Афганістан баліць і будзе балець у душы тых, хто страціў у гэтай вайне сыноў, мужоў, братоў, бацькоў…

Мы шчыра смуткуем па воінах-інтэрнацыяналістах, што не дажылі да гэтых дзён.

Ад усяго сэрца жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай больш ніколі ў наша мірнае жыццё не ўварвецца страшнае слова “вайна”.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                         РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *