Перш за ўсё – тэма працаўладкавання. Што хвалюе работнікаў абласной псіхіятрычнай бальніцы «Крывошын»

Час няспынна рухаецца наперад і вызначае новыя прыярытэты. Тое, што яшчэ ўчора лічылася непахіснай аксіёмай, сёння патрабуе аналізу і іншы раз прыводзіць да неабходнасці неадкладных змяненняў. Так і пытанне аб магчымым закрыцці абласной псіхіятрычнай бальніцы «Крывошын» узнікла не на пустым месцы і не за адзін месяц.

Пра гэта ішла размова ў аблбальніцы, дзе адбылася сустрэча работнікаў установы і прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, кіраўніцтва раёна, галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя і камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч заклікаў да канструктыўнага, узаемапаважлівага дыялогу, каб абодва бакі змаглі пачуць і зразумець адзін аднаго, толькі тады можна прыйсці да кансэнсусу. І размова сапраўды прайшла ў спакойнай дзелавой атмасферы.

Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Васілій Салаўчук нагадаў, што ў 2019 годзе на базе колішняй участковай бальніцы ў Крывошыне адкрылі сацыяльны пансіянат «Рэпіхава», дзе пад пастаянным наглядам знаходзяцца пацыенты з пэўнымі праблемамі псіханеўралагічнага характару. Акрамя таго, адкрыццё такой установы вырашыла і важнае пытанне працаўладкавання для мясцовых жыхароў, многія з якіх працавалі ва ўчастковай бальніцы. З кожным годам павялічваецца чарга з жадаючых пасяліцца тут для атрымання кругласутачнага догляду. Па словах дырэктара пансіяната Яўгенія Сінілы, у 2019 годзе чарга складала каля 80 чалавек, сёлета яна ўжо дасягнула каля 380 жыхароў вобласці. Так што пашырэнне пансіяната «Рэпіхава» – гэта неабходнасць. Уся справа пакуль у недастатковасці памяшканняў. Але, як толькі з’явіцца магчымасць, «Рэпіхава» гатова прыняць больш за 90 новых пастаяльцаў, якім патрабуецца пастаянны прафесійны догляд.
І зусім супрацьлеглая сітуацыя з запаўняльнасцю пацыентамі склалася ў апошнія гады ў аблбальніцы «Крывошын». Галоўны ўрач Брэсцкага абласнога псіха-неўралагічнага дыспансе-ра, галоўны спецыяліст па псіхіятрыі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Наталля Брыч-Палюховіч падкрэсліла, што ў апошні час запаўняльнасць у аблбальніцы вагаецца ў межах 70 працэнтаў. Усё гэта адмоўна ўплывае і на эканамічны складнік, тычыцца гэта і расходавання бюджэтных сродкаў. Таму, па словах Наталлі Брыч-Палюховіч, аналізуючы стан спраў, разглядаючы розныя варыянты змянення сітуацыі, найбольш рэальным выхадам з’яўляецца, хутчэй за ўсё, закрыццё аблбальніцы «Крывошын» і, адпаведна, пашырэнне сацыяльнага пансіяната «Рэпіхава».
Што тычыцца пацыентаў, якія праходзяць лячэнне ў Крывошынскай аблбальніцы, то Наталля Брыч-Палюховіч падкрэсліла, што няма ніякай праблемы, і пацыенты будуць размеркаваны па спецыялізаваных медустановах Брэстчыны.

Галоўнае пытанне, якое хвалюе тутэйшых работнікаў, – іх далейшае працаўладкаванне. І гэта тэма па-сапраўднаму актуальная. Трэба аддаць належнае кіраўніцтву раёна і розных арганізацый за дасканалую прапрацоўку пытання. Прапаноў ад патэнцыяльных работадаўцаў аказалася нямала.

Адзін з адрасоў магчымага працаўладкавання – у крокавай даступнасці. Дырэктар сацыяльнага пансіяната «Рэпіхава» Яўгеній Сініла адзначыў, што з павелічэннем колькасці пацыентаў пансіяната з’явіцца больш за 60 новых вакансій. Перш за ўсё прапанову аб працаўладкаванні атрымаюць работнікі аблбальніцы «Крывошын». Наталля Брыч-Палюховіч расказала, што ўрачам, якія жывуць у Баранавічах, прапанавана працаўладкавацца ў гарадскіх профільных установах.
Галоўны ўрач УАЗ «Ляха-віцкая ЦРБ» Аляксей Майсей таксама агучыў колькасны паказчык, а гэта больш за 30 пасад – ад урачоў, медсясцёр да вадзіцеляў, – якіх чакаюць у розных падраздзяленнях райбальніцы.
Намеснік дырэктара ЗАТ «Белпрампрыбор» Андрэй Вараб’ёў паведаміў, што сельгаспрадпрыемству патрабуюцца механізатары, жывёлаводы, аператары машыннага даення – зарплата дастойная.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень расказала, што работнікі аблбальніцы таксама могуць звярнуцца ў службу занятасці, дзе ім акажуць садзейнічанне ў працаўладкаванні, а таксама агучыла інфармацыю пра вакансіі непасрэдна ў Крывошыне і бліжэйшых населеных пунктах.
Дэпутат Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Георгій Хлябовіч, які таксама прыняў удзел у дыялогу, адзначыў зацікаўленасць саміх работнікаў і гасцей сустрэчы, падкрэсліў, што важна, каб кожны работнік аблбальніцы быў пачуты, таму ўлічваюцца пажаданні кожнага з іх.
Сярод іншых абмяркоў-ваемых тэм – варыянты даезду работнікаў у Ляхавічы, працаўладкаванне работнікаў пенсійнага ўзросту, далейшая дзейнасць аптэчнай кропкі ў Крывошыне і іншае.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.