Прыйшоў час прышчапляцца!
Разнастайныя вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і прастуды –нязменныя спадарожнікі восені. Традыцыйна менавіта ў гэты час расце колькасць захварэлых як сярод дзяцей, так і сярод дарослых.
Многія памятаюць, як яшчэ некалькі гадоў назад мы толькі паспявалі сачыць, як хутка распаўсюджваецца новая каранавірусная інфекцыя, як адзін за адным мяняюцца штамы кавіда. А цяпер медыкі адзначаюць, што кавід перайшоў у разрад сезонных і прадаўжае цыркуляваць. Некаторы час назад Міністэрства аховы
здароўя пацвердзіла, што новы штам каранавіруса «стратус», які распаўсюджваецца па розных краінах свету, дабраўся і да Беларусі.
– «Стратус» мае высокую заразнасць, але яму не ўласціва цяжкае цячэнне хваробы. Сімптомы аналагічныя з іншымі штамамі кавіда. Пацыенты праходзяць у асноўным амбулаторнае лячэнне. У стацыянар трапляюць тыя, хто мае сур’ёзныя спадарожныя захворванні. Што тычыцца колькасці захварэлых у нашым раёне, якія звяртаюцца за медыцынскай дапамогай, то яна звычайная для гэтага перыяду. Усплёску захворвання ВРІ на Ляхавіччыне не назіраецца. Паліклініка і іншыя падраздзяленні райбальніцы працуюць у штатным рэжыме, – расказала намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Святлана Юнік.
Кастрычнік – час пагаварыць і пра вакцынацыю. Святлана Юнік адзначыла, што прышчапляцца ад грыпу рэкамендуецца ў кастрычніку – лістападзе, і падкрэсліла, што прышчэпка не панацэя ад такога кшталту інфекцыі, але абараняе ад цяжкага цячэння хваробы, мінімізуе наступствы. Нельга забываць і пра прышчэпку ад кавіда. Дарэчы, вакцына расійскай вытворчасці супраць COVID-19 у Ляхавіцкую ЦРБ паступіла, у бліжэйшы час чакаецца прыбыццё і вакцыны супраць грыпу. Па словах Святланы Юнік, на гэты сёзон запланавана прышчапіць супраць грыпу 18,2 працэнта насельніцтва Ляхавіцкага раёна.
Галіна КАНЬКО.

