Ляхавіцкая бальніца пачынае капрамонт. Стварэнне камфортных умоў для пацыентаў і медыкаў – важны складнік здароўя

З абласнога бюджэту на капрамонт Ляхавіцкай ЦРБ выдаткавана 3 мільёны 700 тысяч рублёў
На Ляхавіччыне, як і увогуле па ўсёй краіне, расце колькасць аб’ектаў сацыяльнай накіраванасці, дзе праводзяцца капітальныя рамонты і рэканструкцыя. Пасля такіх маштабных работ значна паляпшаюцца ўмовы як для наведвальнікаў, так і для работнікаў.
Такія грандыёзныя змены чакаюцца і ў Ляхавіцкай ЦРБ.
У бліжэйшыя дні пачнецца капітальны рамонт блока В галоўнага корпуса бальніцы ў райцэнтры. Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Страмавус расказала, што з абласнога бюджэту на капітальны рамонт райбальніцы выдаткавана 3 мільёны
700 тысяч рублёў, з якіх 920 тысяч пойдуць на замену ліфтаў. Работы, што запланаваны на 2025-2026 гады, закрануць стацыянары педыятрычнага, хірургіч-нага, тэрапеўтычнага і неўралагічнага аддзя-ленняў бальніцы. Калі больш канкрэтна, то будуць праведзены рамонт і замена сцен, падлогі, столі, адрамантаваны калідоры і іншыя пакоі, адбудзецца замена сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі, вентыляцыі, электразабеспячэння, у тым ліку асвятлення. Плануецца, што ў большасці палат будуць прадугледжаны санітарныя пакоі. Акрамя таго, будуць праведзены і іншыя работы.
– З моманту ўвядзення ў эксплуатацыю ў 1988 годзе ў райбальніцы не было такога маштабнага капрамонту. Зразумела, што такая неабходнасць востра наспела. Падчас капітальнага рамонту ў кожным са стацыянарных аддзяленняў будзе працаваць адзін пост. Зразумела, утвараюцца пэўныя нязручнасці як для пацыентаў, так і для медперсаналу. Абмежаванні ўводзяцца і для тых, хто наведвае сваіх родных ці блізкіх у стацыянары. Ра-зам з тым усе, каму неабходна па медыцынскіх паказаннях шпіталізацыя ў стацыянар, такую магчымасць атрымаюць. Кап-рамонт не перашкодзіць якасці аказання медыцынскай дапамогі. Варта пацярпець, каб потым лячыцца і працаваць у камфорце і зручных умовах. Таму просім усіх – і пацыентаў, і работнікаў – быць узаемаветлівымі і ўзаемапаважлівымі, – падкрэсліў галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Аляксей Майсей.

