Ляхавічы – Людвін. Будзем сябраваць!

Супрацоўніцтва і наладжванне сацыяльна-эканамічных сувязей паміж Ляхавіцкім раёнам і Лэнчыцкім паветам Польшчы прадаўжаецца. На мінулым тыдні наша дэлегацыя па запарашэнні польскага боку з візітам наведала гміну Людвін.

Нашы землякі пабывалі ў навучальных установах (школы, комплекс “школа-гімназія-ліцэй”), дзе пазнаёміліся з матэрыяльнай і спартыўнай базай, канцэпцыяй адукацыі, дзейнасцю, накіраванай на развіццё творчых здольнасцей дзяцей.

Пацверджана папярэдняя дамоўленасць: у сакавіку юныя спартсмены з Ляхавіцкага раёна прымуць удзел у спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Людвіне.

У планах – правядзенне сумесных фестываляў народнай творчасці. Ляхавічане прынялі ўдзел у народных гуляннях – рэгіянальным свяце “Тлусты чацвер” (своеасаблівае кулінарнае шоу), падчас якога мясцовыя жыхары гатуюць разнастайныя прысмакі і выстаўляюць на суд журы. Дарэчы, і прадстаўнікі нашай дэлегацыі ўдзельнічалі ў конкурсе, прычым удала. Поспехам карыстаўся і канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Крыніца” ГДК.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *