Работа з асалодай. У Ляхавіцкім раёне працягваецца ўборка цукровых буракоў

Дырэктар Андрэй Панчкоўскі.

У раёне працягваецца ўборка цукровых буракоў. Першая палова дыстанцыі агульнай даўжынёй амаль у 1800 гектараў засталася ўжо ў мінулым. Пакуль ураджайнасць салодкага караняплода перавышае пяць дзясяткаў тон з кожнага сярэдняга гектара. Але перакананне, што гэта не мяжа, і канчатковы вынік можа быць палепшаны, узмацнілася пасля наведвання «салодкіх» плантацый
ЗАТ «Фораланд».

Механізатар Аляксандр Кунік.

«Фораланд» утрымлівае раённае лідарства па ўраджай-насці цукровых буракоў: з адзінкі пасяўной плошчы тут падымаюць каля 670 цэнт-нераў салодкага кораня.
– Спадзяёмся завяршыць уборку на лічбе 700. Так, у мінулым годзе было на сотню цэнтнераў больш, але ж летась і зямельны ўчастак быў іншым, адрозніваўся лепшымі характарыстыкамі ўрадлівасці, – разважае дырэктар таварыства Андрэй Панчкоўскі.
Сёлета ўсе свае 420 «цук-ровых» гектараў «Фораланд» размясціў у адным масіве ў ваколіцах вёскі Завінне – аграгарадка Малое Гарадзішча. І ў гэтым бачыцца момант эканамічнай тактыкі прадпрыемства.

Вадзіцель Станіслаў Лось.


– Па магчымасці імкнёмся, каб адна культура раз-мяшчалася максімальна кампактна. Гэта лагістычна больш выгадна, змяншае халастыя прабегі тэхнікі, эканоміць час, сілы і матэрыяльныя выдаткі, – прадаўжае размову Андрэй Панчкоўскі.
А тым часам на ўборачным палетку працягвае гучаць вытворчая мелодыя, партыю і саліста, і інструменталіста, а месцамі і дырыжора выконвае Аляксандр Кунік. Малады механізатар дэманструе настрой і асалоду ад сваёй цяперашняй вытворчай вахты.
– З перапынкамі праца доўжыцца з сямі гадзін раніцы да 12 ночы. А пачынаецца ўсё са знешнягя агляду камбайна, праверкі ўзроўню масла ў рухавіку і гідрабаку. Гэта штодзённа і абавязкова. І хоць машына абсталявана цэнтралізаванай сістэмай змазкі, ёсць вузлы, куды падключыць яе калі і магчыма, то вельмі складана. Іх даводзіцца апрацоўваць перыядычна індывідуальна. Камбайн новы, у тым ліку і для мяне. Прадстаўнікі кампаніі-пастаўшчыка правялі з намі вучобу па тэорыі, далі практычныя навыкі кіравання камбайнам ва ўмовах уборачнага поля. Нямала часу давялося правесці за вывучэннем кіраўніцтва па эксплуатацыі. Але ўсё роўна на першых гектарах уборкі адчуваў сябе нязвыкла. У параўнанні, напрыклад, з трактарам гэта – іншая машына.

Неабходна прызвычаіцца да яе габарытаў, радыуса павароту-развароту. Ды і маса камбайна з поўнай загрузкай бункера складае каля 60 тон, – на адным дыханні рапартуе Аляксандр.
Яго новы адрэзак работы на прадпрыемстве доўжыцца каля паўтара года. Пасля тэрміновай вайсковай службы вярнуўся туды, дзе і пачынаў набываць прафесійны вопыт, – у «Фораланд». Па прызнанні Аляксандра, іншы раз за працоўную змену атрымліваецца выкапаць буракі на плошчы да двух дзясяткаў гектараў. Але ж заслуга механізатара ў «вялікім бураку» «Фораланда» адной уборкай не абмяжоўваецца. Мінулую яравую кампанію ён правёў у тым ліку за сяўбой караняплода.
– Добры работнік, такую тэхніку давяраюць лепшым, – паказваючы ў бок буракаўборачнага агрэгата, адзначыў Андрэй Панчкоўскі.
На тое, што ўраджайнасць «цукровага» гектара ЗАТ «Фораланд» можа некалькі падняцца, указвае той факт, што яшчэ не выкапаныя палеткі выглядаюць дастаткова жы-вымі. Бацвінне пераважна зялёнае і даволі ўстойлівае. Значыць, бурак расце і працягвае павялічваць працэнт цукрыстасці. Дарэчы, сезонная цукрыстасць раённага караняплода на бягучы момант зусім крыху не дацягвае да
17 працэнтаў, у «Фораландзе» каля 16.
Набыццё дарагой спецыяльнай уборачнай і любой іншай тэхнікі ставіць перад гаспадарамі задачу максімальнага яе выкарыс-тання, поўнай загрузкі работай. Куплялі ж не для таго, каб паставіць у гаражны бокс. Яна павінна працаваць, даваць вытворча-грашовы вынік, адбіваць затраты на пакупку і прыносіць прыбытак. У тым ліку ў каардынацыі з гэтымі тэзісамі «Фораланд» мяркуе дынамічна развівацца ў буракаводстве. Летась пасевы салодкага кораня складалі
220 гектараў, сёлетнія плошчы выраслі да 420,
а на будучы сезон запланавана аддаць пад культуру ўсе 630.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.