На Мірнай пытанні вырашаюцца мірна. «ЛВ»па гарачых слядах высветляў рэальныя перспектывы вырашэння вясковых свяціцкіх праблем

Усё больш і больш гарадскіх і вясковых дарог «апранаюцца» ў новае асфальтавае пакрыццё. Некалькі тыдняў назад такога кшталту дарожная абноўка з’явілася на адной з вуліц вёскі Свяціцы. Здавалася б, можна радавацца новаму асфальту. Але ж у сацыяльных сетках з’явіўся відэаролік, у якім размова ідзе пра нездавальняючы стан і дарожнага палатна, і тратуара суседніх з абноўленай вуліц.

«ЛВ», як гаворыцца, па гарачых слядах пачаў разбірацца ў сітуацыі разам з рознымі службамі, каб высветліць рэальныя перспектывы вырашэння вясковых свяціцкіх праблем. Варта адзначыць, што пры кантролі з боку раённай улады камунальнікі, дарожнікі сумесна з Крывошынскім сельвыканкамам вызначылі фронт рамонтна-аднаўленчых работ і правялі іх. На ямачны рамонт і аднаўленне тратуарнай пліткі спатрэбіўся адзін дзень.
– Пастаўленая перад нашай арганізацыяй задача – зрабіць ямачны рамонт на вуліцы Мірнай – выканана. Як і планавалася, зрабілі ўсё ўласнымі сіламі і тэхнікай, – пракаментаваў начальнік ДРБУ-200 Максім Муха.
Таксама на Мірнай у Свяціцы ў мінулую сераду працавалі і работнікі Ляхавіцкага камунгаса.
– У мінулым годзе тут пракладвалі інжынерныя сеткі – водаправод. Не зусім якасна праведзены аднаўленчыя работы, на месцы тратуара ўтварыліся няроўнасці. Таму знялі плітку, зрабілі насып і ўладкавалі зноў тратуарную плітку. Сітуацыя выпраўлена, – расказаў першы намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ігар Шырэй.
На пачатку згаданага відэароліка аўтар скардзіцца на няякасна пакладзены асфальт. Вось што па гэтым факце адзначае начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская:
– На пляцоўцы каля Свяціцкага СДК сіламі ДРБУ-200 па заказе Крывошынскага сельвыканкама ўладкаваны асфальтагранулят. Ва ўмовах, калі асфальтаванне ўчастка не прадугледжана, такі варыянт дае магчымасць палепшыць стан дарожнага пакрыцця.
Але гэта не канчатковая кропка дарожных работ у Свяціцы.
– ДРБУ-200 прадоўжыць уладкаванне асфальтагранулятам пляцоўкі перад СДК, каб паверхня стала больш роўнай. Што тычыцца ўкладкі новага асфальту на вуліцы Мірнай, то ў 2026 годзе вернемся да гэтай тэмы. Хацелася б звярнуць увагу як жыхароў Свяціцы, так і гасцей вёскі на тое, што гэты населены пункт ніяк нельга назваць забытым і закінутым. Вось толькі самыя значныя абноўкі за апошнія два гады: водаправод, станцыя абязжалезвання, заасфальтаваная вуліца, якая з’яўляецца працягам аўтадарогі Ляхавічы – Крывошын – Свяціца плюс 40 метраў з’езда на вуліцу Мірную, адрамантаваны дах Свяціцкага фізкультурна-спартыўнага комплексу, заменены санвузлы ў СДК, – расказвае старшыня Крывошынскага сельвыканкама Сяргей Баргамон.
Сітуацыя са свяціцкімі вуліцамі прымушае задумацца вось над якой тэмай. З аднаго боку, бясспрэчна, неабходна ўздымаць праблемныя моманты, якія тычацца ўмоў жыцця людзей. Але ж для гэтага ёсць цывілізаваныя падыходы. Вынікова зарэкамендавалі сябе прамыя тэлефонныя лініі, якія кожную суботу праводзіць кіраўніцтва райвыканкама, без праблем можна тэлефанаваць і кіраўнікам розных службаў, заўжды выслухаюць і паспрабуюць дапамагчы і на гарачай лініі «ЛВ». Наўрад ці «вялікая сіла ціктока» ў стане заасфальтаваць дарогу ці вырашыць іншыя праблемныя моманты. І яшчэ, не варта ставіць знак роўнасці паміж памяццю, клопатам пра людзей і проста магчымасцю прапіярыць уласнае «я».
Галіна КАНЬКО.

Варта адзначыць, што пры кантролі з боку раённай улады камунальнікі, дарожнікі сумесна з Крывошынскім сельвыканкамам вызначылі фронт рамонтна-аднаўленчых работ і правялі іх. На ямачны рамонт і аднаўленне тратуарнай пліткі спатрэбіўся адзін дзень.
– Пастаўленая перад нашай арганізацыяй задача – зрабіць ямачны рамонт на вуліцы Мірнай – выканана. Як і планавалася, зрабілі ўсё ўласнымі сіламі і тэхнікай, – пракаментаваў начальнік ДРБУ-200 Максім Муха.
Таксама на Мірнай у Свяціцы ў мінулую сераду працавалі і работнікі Ляхавіцкага камунгаса.
– У мінулым годзе тут прак-ладвалі інжынерныя сеткі –
водаправод. Не зусім якасна праведзены аднаўленчыя работы, на месцы тратуа-ра ўтварыліся няроўнасці. Таму знялі плітку, зрабілі насып і ўладкавалі зноў тратуарную плітку. Сітуацыя выпраўлена, – расказаў першы намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ігар Шырэй.
На пачатку згаданага відэароліка аўтар скардзіцца на няякасна пакладзены асфальт. Вось што па гэтым факце адзначае начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская:
– На пляцоўцы каля Свяціцкага СДК сіламі ДРБУ-200 па заказе Крывошынскага сельвыканкама ўладкаваны асфальтагранулят. Ва ўмовах, калі асфальтаванне ўчастка не прадугледжана, такі варыянт дае магчымасць палепшыць стан дарожнага пакрыцця.
Але гэта не канчатковая кропка дарожных работ у Свяціцы.
– ДРБУ-200 прадоўжыць уладкаванне асфальтагранулятам пляцоўкі перад СДК, каб паверхня стала больш роўнай. Што тычыцца ўкладкі новага асфальту на вуліцы Мірнай, то ў 2026 годзе вернемся да гэтай тэмы. Хацелася б звярнуць увагу як жыхароў Свяціцы, так і гасцей вёскі на тое, што гэты населены пункт ніяк нельга назваць забытым і закінутым. Вось толькі самыя значныя абноўкі за апошнія два гады: водаправод, станцыя абязжалезвання, заасфальтаваная вуліца, якая з’яўляецца працягам аўтадарогі Ляхавічы – Крывошын – Свяціца плюс 40 метраў з’езда на вуліцу Мірную, адрамантаваны дах Свяціцкага фізкультурна-спартыўнага комплексу, заменены санвузлы ў СДК, – расказвае старшыня Крывошынскага сельвыканкама Сяргей Баргамон.
Сітуацыя са свяціцкімі вуліцамі прымушае задумацца вось над якой тэмай. З аднаго боку, бясспрэчна, неабходна ўздымаць праблемныя моманты, якія тычацца ўмоў жыцця людзей. Але ж для гэтага ёсць цывілізаваныя падыходы. Вынікова зарэкамендавалі сябе прамыя тэлефонныя лініі, якія кожную суботу праводзіць кіраўніцтва райвыканкама, без праблем можна тэлефанаваць і кіраўнікам розных службаў, заўжды выслухаюць і паспрабуюць дапамагчы і на гарачай лініі «ЛВ». Наўрад ці «вялікая сіла ціктока» ў стане заасфальтаваць дарогу ці вырашыць іншыя праблемныя моманты. І яшчэ, не варта ставіць знак роўнасці паміж памяццю, клопатам пра людзей і проста магчымасцю прапіярыць уласнае «я».
Галіна КАНЬКО.

Дарожнікі правялі ямачны рамонт на вуліцы Мірнай.

Камунальнікі аднавілі тратуар, пашкоджаны падчас пракладкі водаправода.