«Несвяточны» сакавік. Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны
Вечарам 17 сакавіка ў дзяжурную службу РАУС паступіла паведамленне, што ў Дараве пад аўтамабільным мастом праз Шчару знойдзены труп мужчыны. Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.
РАСК узбудзіў крымінальную справу па факце кра-дзяжу з аўтамабіля. З вечара 11 сакавіка да раніцы 12 ў вёсцы Патапавічы невядомы злачынца разбіў шкло ў дзверцы машыны і ўкраў аўтамагнітолу і грошы. Агульная сума страт перавысіла 2 мільёны рублёў.
Зусім не восьмасакавіцкі сюрпрыз атрымала ляхавічанка ў святочны вечар. Падчас сваркі муж, трымаючы кухонны нож, стаў пагражаць ёй забойствам. Пракуратура Ляхавіцкага раёна праводзіць праверку па згаданым факце.
З 12 па 18 сакавіка супрацоўнікі АДАІ выявілі 4 вадзіцеляў, якія знаходзіліся за рулём у нецвярозым стане.
Са зводкамі РАУС знаёмілася
Наталля ПЕРАПЕЧКА.