Пытанні асабістыя і грамадскай важнасці. У мінулую сераду на Ляхавіччыне працаваў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці Аляксандр Ломскі

У райвыканкаме адбыўся прыём грамадзян па асабістых пытаннях. З якімі праблемамі асабістага характару і грамадскай важнасці падчас выязнога прыёму звярнуліся жыхары Ляхавіцкага і Барана-
віцкага раёнаў?

БОЛШ ФОТА ТУТ

Разбіраліся сем зваротаў, якія тычыліся гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва, аплаты электраэнергіі ў садаводчым тава-
рыстве, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, вядзення паляўнічай гаспадаркі, устанаўлення інваліднасці і іншага.
Адна заяўніца прадстаўляла інтарэсы членаў садаводчага таварыства. Людзей цікавіць, чаму ў садаводчым таварыстве «Віраж» (знаходзіцца каля вёскі Петухоўшчыны) такая высокая аплата за карыстанне электраэнергіяй. Па словах заяўніцы, электразабеспячэнне дачных участ-каў ажыццяўляецца ад электрасетак Баранавіцкай чыгункі, і ў сярэднім у месяц за спажытую электраэнергію ўладальнік аднаго ўчастка аплачвае ад 100 да 150 рублёў. Сапраўды, сума немалая, прычым з 54 капеек за адну кілават-гадзіну – 26 капеек прыпадае на так званую «страту». Людзі не супраць плаціць, але яўна не згодны з сумамі, якія налічваюцца. Аляксандр Ломскі ўважліва выслухаў праблему і адзначыў, што пытанне застанецца на кантролі да канчатковага разгляду, які будзе праводзіцца сумесна з кіраўніцтвам Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
– Узнятую праблему неабходна разглядаць комплексна, прычым важна не толькі дакладна і правільна разлічыць аплату панесеных страт за карыстанне электрычнасцю, але і папярэдзіць узнікненне
такога кшталту пытанняў у перспектыве, – адзначыў Аляксандр Ломскі.

Да памочніка Прэзідэнта звярнуўся ляхавічанін, якога хвалюе, чаму тэмпература гарачай вады ў яго кватэры не адпавядае ўстаноўленаму сацыяльнаму стандарту 50–70 градусаў. Дырэктар КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі патлумачыў, што пасля таго, як ад грамадзяніна паступіла заяўка на адзіны дыспетчарскі нумар 115, было праведзена абследаванне сістэмы водазабеспячэння шматкватэрніка, заменены цеплаабменнік, і цяпер тэмпература гарачай вады ў кватэры адпавядае неабходным параметрам.

– Так, на сёння пытанне вырашана. Аднак праблемы можна было б пазбегнуць, калі б больш якасна і вынікова праводзілася падрыхтоўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у тым ліку і ў жыллёвым сектары, да чарговага ацяпляльнага сезона.

І яшчэ, з гэтай тэмай можна было разабрацца на ўзроўні камунгаса, гэта лакальная праблема, – падкрэсліў памочнік Прэзідэнта.
Праблема, з якой на прыём да Аляксандра Ломскага прыйшоў гаспадар аднаго з дамоў у Пад’язаўлі, хвалюе не толькі яго. Справа ў тым, што ТАА «Яблыневы Пасад» прадастаўлены участак пад закладку саду на тэрыторыі, праз якую праходзіць палявая дарога паміж вёскамі Пад’язаўле і Петухоўшчынай. «Яблыневы Пасад» устанаўлівае агароджу ў мэтах бяспекі, каб папярэдзіць крадзяжы саджанцаў і будучага ўраджаю.
А вось жыхарам Пад’язаўля, якія па гэтай дарозе ідуць на чыгуначны прыпынак у Петухоўшчыне, на могілкі ці ў лес,  цяпер давядзецца істотна павялічыць кіламетраж – замест 2,3 кіламетра прайсці-праехаць больш за 10 кіламетраў.
Пасля разбіральніцтва згаданай тэмы Аляксандр Ломскі звярнуўся да кіраўніка «Яблыневага Пасада» пайсці насустрач пажаданням вяскоўцаў. Просьба была пачута, і кіраўнік таварыства запэўніў, што дарога будзе захавана.

– Кіраўнік дзяржавы падкрэслівае, што комплекснае развіццё вёскі – адзін з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі. Жыхары сельскай мясцовасці павінны мець тыя ж магчымасці, што і гараджане. Тычыцца гэта і гандлёвага абслугоўвання. Таму стацыянарны магазін у вёсцы з насельніцтвам больш за 250 чалавек павінен працаваць, – акцэнтаваў увагу Аляксандр Ломскі, разглядаючы зварот дэпутата Конькаўскага сельскага Савета ад імя жыхароў вёскі Дарава-Чыж.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз, які прымаў удзел у выязным прыёме, падкрэсліў, што раённая ўлада прымала канкрэтныя крокі для вырашэння гэтай важнай сацыяльнай праблемы, звярталася ў Міністэрства абароны і непасрэдна ў РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры Міністэрстве абароны». Дарэчы, пытанне ўздымалася і падчас работы ў Ляхавіцкім раёне міністра юстыцыі. І вось дзякуючы агульным намаганням літаральна днямі пытанне станоўча вырашана.
– На працягу больш чым паўгода вырашалася пытанне аб далейшым лёсе стацыянарнага магазіна ў нашай вёсцы. І вось сёння на прыёме ў памочніка Прэзідэнта пастаўлена кропка. З радасцю ўспрынялі навіну, што накладзена рэзалюцыя міністра абароны, і магазін «Ваенсэрвіса» ў Дарава-Чыж прадоўжыць сваю работу. Дзякуй усім, хто прымаў удзел у вырашэнні гэтага пытання, – падзялілася прыемнай навіной дэпутат Конькаўскага сельскага Савета дэпутатаў Кацярына Брэчка.
Рабочы візіт Аляксандра Ломскага на Ляхавіччыну прадоўжыўся наведваннем ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». Памочнік Прэзідэнта пазнаёміўся з выпускаемай на прадпрыемстве прадукцыяй, рэканструкцыяй, што праводзіцца на заводзе.

– Нельга спыняцца на дасягнутым, неабходна працаваць над выпускам канкурэнтаздольнай прадукцыі, якая будзе запатрабавана
і на ўнутраным, і на знешнім рынках. Пры гэтым неабходна не толькі ўтрымліваць рынкі збыту, якія ўжо ёсць, але і пашыраць іх геаграфію, –  адзначыў памочнік Прэзідэнта.
Падчас размовы са старшынёй райвыканкама Мікалаем Марозам уздымаліся тэмы развіцця прамысловасці, у тым ліку ў прыватным сектары эканомікі. Сярод агучаных тэм – будаўніцтва новых і рэканструкцыя старых малочнатаварных фермаў. Аляксандр Ломскі падкрэсліў, што Ляхавіцкі раён мае ўсё неабходнае, каб трывала ўваходзіць у пяцёрку лепшых раёнаў Брэстчыны як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі.
Галіна КАНЬКО.
Фота Маргарыты КУХТА-МАСЛОЎСКАЙ.