Турызм – перспектыўны напрамак. Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу

Усё актыўней у грамадстве уздымаецца тэма снежаньскага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. Адна з важных задач, што паўстане перад дэлегатамі УНС, – разгляд праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026–2030 гады.
Ахова здароўя, адукацыя, эканоміка і сельская гаспадарка заўсёды былі прыярытэтнымі галінамі развіцця ў мінулых пяцігодках. Цяпер жа ў адзін рад з імі ўключана і развіццё турыстычнага патэнцыялу.

На Ляхавіччыне гэты напрамак таксама перспектыўны. У межах гісторыка-культурнага турызму распрацавана каля
20 тэматычных маршрутаў, у якія ўключаны помнікі прыроды і Вялікай Айчыннай вайны, архітэктуры. Запатрабаваны і маршруты культурна-асветніцкага турызму – наведванне палацава-паркавых ансамбляў, культавых пабудоў. Экалагічны турызм прадстаўлены чатырма помнікамі прыроды і чатырма заказнікамі. З кожным годам набірае папулярнасць аграэкатурызм. На тэрыторыі раёна тры аграсядзібы. Актывізуецца падзейны турызм. У прыватнасці, усё больш прыхільнікаў у фестывалю арганнай музыкі ў касцёле Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы, у фальклорных святаў «З крыніц спрадвечных» і «Флер’яноўскіх чытанняў», лёгкаатлетычнага забегу «Ляхавіцкія мілі дабра». Развіваецца і прамысловы турызм. Прадпрыемствы Ляхавіччыны распрацавалі наступныя маршруты:
«Лён як сімвал Беларусі», «Торф – багацце роднай зямлі», прымае турыстаў і першая ў Беларусі экаферма па вырошчванні крэветак.
Час патрабуе новых падыходаў у развіцці турызму.
У прыярытэце – распрацоўка і рэалізацыя пілотных праектаў па развіцці ўнутранага турызму з адзінай сістэмай маршрутаў, кластараў, навігацыйнай і інфармацыйнай інфраструктуры. Ляхавіцкі раён уваходзіць у пілотны праект «Жырандоля» па развіцці турыстычнай зоны «Баранавічы – Баранавіцкі раён – Ляхавіцкі
раён – Ганцавіцкі раён».
Для далейшага развіцця сферы турызму Ляхавіцкі раён мае багаты патэнцыял. Каб усё атрымалася і дзеля павышэння папулярызацыі раёна ў турыстаў, значная ўвага будзе надавацца паляпшэнню інфраструктуры, прыцягненню інвестыцый і стварэнню новых турыстычных прадуктаў.
Спадзяёмся, што ў бліжэйшай пяцігодцы наш раён стане яшчэ больш вядомым і не толькі ў Беларусі.
Таццяна ШЧУКА, галоўны спецыяліст райвыканкама.