Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу. Планы на развіццё

Людміла МАТЧЭНЯ, намеснік старшыні райвыканкама:

Завяршаецца чарговая, шостая па ліку, пяцігодка для суверэннай Беларусі. Навідавоку пазітыўныя змены, што адбываюцца ў нашай краіне ва ўсіх галінах і сферах жыццядзейнасці. Развіваецца рэспубліка, нямала змяненняў у рэгіёнах: добраўпарадкуюцца гарады і сельскія населеныя пункты, будуюцца прамысловыя, дарожныя, сацыяльныя аб’екты, развіваецца прыватны бізнес, расце дабрабыт беларусаў. Ляхавіцкі раён не выключэнне.

За бягучую пяцігодку амаль не засталося стратных прадпрыемстваў, адкрыліся новыя вытворчасці, ільнозавод увайшоў у рэспубліканскую праграму “Адзін раён — адзін праект”, у поўны голас заяўляюць пра сябе прыватныя прадпрыемствы, адзін з яркіх прыкладаў — ТАА “Юстапласт”. У бліжэйшых планах на пяцігодку — мадэрнізацыя ключавых галін эканомікі, развіццё турыстычнай інфраструктуры, што паспрыяе не толькі папулярызацыі гістарычна-культурнай спадчыны раёна, але і прыцягненню інвестыцый.

Рост ва ўсіх сферах адбываецца дзякуючы мэтанакіраванай рабоце ўлады на кожным узроўні і пры актыўным удзеле саміх беларусаў. Таму ёсць упэўненасць, што планамернае і паступальнае развіццё краіны прадоўжыцца і ў бліжэйшыя пяць гадоў. Менавіта на гэта накіравана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады, праект якой актыўна абмяркоўваецца ў грамадстве.

ВНС