Святочны і … бяспечны. На што пры выбары і фарміраванні падарунка неабходна звярнуць першачарговую ўвагу?

Набліжаюцца самыя чароўныя святы – навагоднія і калядныя. Падарункаў, цудаў чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Вельмі важна выбраць, асабліва, калі гэта тычыцца дзяцей, не толькі яркі, прыгожы, смачны, цікавы падарунак, але і бяспечны, каб ён прынёс радасць і задавальненне.
На што пры выбары і фарміраванні падарунка неабходна звярнуць першачарговую ўвагу?
Як расказалі ў райЦГіЭ, пры выбары мяккай цацкі трэба ўпэўніцца, што яна зроблена з гіпаалергенных матэрыялаў (для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў не павінны ўтрымліваць натуральныя футра і скуру), без дробных дэталяў, якія дзіця можа выпадкова праглынуць. Што тычыцца музычных цацак, то ў іх павінна абавязкова быць рэгуліроўка гуку, каб не пашкодзіць слых малыша. Важнае патрабаванне – абавязковая сертыфікацыя тавару.
Адносна салодкіх падарункаў рэкамен-дацыі наступныя: варта ўключыць прадукты, што ўтрымліваюць пекцін (зефір, мармелад, пасціла), а таксама вафлі, малочны шакалад, арэхі (акрамя сырога арахісу), сухафрукты і іх сумесі. А вось карамелі лепш пазбегнуць, бо дзеці могуць ёю падавіцца. Перасцярога не будзе лішняй і адносна салодкасцей з алкаголем, узмацняль-нікам смаку, кансер-вантамі, сінтэтычнымі фарбавальнікамі.
У райЦГіЭ параілі звяртаць пільную ўвагу на маркіроўку тавараў. Яна павінна змяшчаць інфармацыю на рускай мове. У маркіроўцы кан-дытарскіх вырабаў абавязана быць інфармацыя пра найменне прадукту, найменне і месцазнаходжанне вытворцы, імпарцёра, вагу тавару, састаў прадукту, харчовую каштоўнасць, умовы захоўвання, тэрмін прыгоднасці. Акрамя таго, у прадуктовых падарунках не павінна быць тавараў, якія хутка псуюцца, – крэмавых кандытарскіх вырабаў. Месцазнаходжанне вытворцы, мінінімальны ўзрост дзіцяці, для каго прызначана цацка, асноўны матэрыял, з якога зроблены тавар, спосабы
догляду цацкі, дата вырабу і тэрмін прыгоднасці, умовы захоўвання – патраба-ванні да маркіроўкі цацак.
Санітарная служба рэкамендуе набываць падарункі ў месцах арганізаванага гандлю –магазінах, супермаркетах, на афіцыйных кірмашах. Па вашым патрабаванні прадавец абавязаны прадаставіць дэкларацыю адпаведнасці ці дакументы, што пацвярджаюць якасць і бяспеку ўсіх кампанентаў падарунка.
Адказны падыход да выбару навагодняга падарунка – адна з умоў добрага самаадчування, станоўчых эмоцый і бяспекі вашага дзіцяці і вашага спакою.
Галіна КАНЬКО.

