Тыдзень зялёнага сябра

Акцыя “Тыдзень лесу-2016” пройдзе з 2 па 9 красавіка па ўсёй рэспубліцы. У гэтым годзе яна прысвечана 30-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Традыцыйна ў акцыі прымаюць удзел усе, каму неабыякавы лёс нашых лясоў, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з гэтай гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашы зялёныя сябры, а таксама ўнесці асабісты ўклад у прымнажэнне лясных багаццяў раёна. У мінулым годзе самую актыўную падтрымку лесаводам Ляхавіччыны аказалі школьнікі, работнікі арганізацый раёна, насельніцтва. Нашы нераўнадушныя землякі высадзілі каля 70 тысяч штук дрэў, прынялі ўдзел у пасадцы памятнага сквера на тэрыторыі Востраўскага сельсавета, наводзілі парадак на зямлі. Падчас акцыі ў лясных масівах было ўбрана 8 кубаметраў бытавога смецця, ліквідавана 4 несанкцыянаваныя звалкі ў дзяржлесфондзе, праведзена добраўпарадкаванне падведамасных тэрыторый лясніцтваў.
Ляхавіцкі лясгас запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у “Тыдні лесу-2016”. Зарэгістравацца для ўдзелу ў акцыі можна непасрэдна ў лясніцтвах, аддзеле лясной гаспадаркі па тэл. 2-08-45, у намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце па тэл. 6-21-01 або МТС 320-48-19.
На сайце лясгаса ў раз-дзеле “Навіны” можна пазнаёміцца з пералікам аб’ектаў, на якіх будуць праходзіць мерапрыемствы “Тыдня лесу-2016”.
Наталля АДАМЕНКА,
намеснік дырэктара лясгаса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *