Ведаць, каб папярэдзіць. Каму трэба абавязкова прайсці тэст на ВІЧ
ВІЧ-інфекцыя – павольна прагрэсуючае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца вірусам імунадэфіцыту чалавека і паражае імунную сістэму.
Чацвёртая стадыя – тэрмінальная стадыя цячэння ВІЧ-інфекцыі, што наступае пры адсутнасці своечасова назначанага спецыфічнага лячэння праз 10–12 гадоў ад моманту інфіцыравання.
На сёння поўнасцю выдаліць ВІЧ з арганізма нельга. Разам з тым дзякуючы своечасовым метадам лячэння і дыягностыкі магчыма спыніць прагрэсіраванне захворвання.
Асноўным метадам лабараторнай дыягностыкі ВІЧ-інфекцыі з’яўляецца выяўленне антыцелаў да ВІЧ у сываратцы крыві з дапамогай імунаферментнага аналізу. Ад моманту інфіцыравання і да таго часу, калі можна вызначыць наяўнасць у крыві антыцелаў да ВІЧ, можа прайсці да трох месяцаў: аналіз будзе адмоўным, але пры гэтым чалавек ужо можа быць крыніцай інфекцыі для іншых.
Прайсці абследаванне на ВІЧ можна ў працэдурным кабінеце паліклінікі Ляхавіцкай ЦРБ па адрасе: г. Ляхавічы, зав. Пушкіна, д. 7 (другі паверх, кабі-нет № 29) штодзённа з 8.00 да 20.00, акрамя суботы і нядзелі. Медыцынскі работнік раскажа вам, у чым сутнасць аналізу, якія бываюць вынікі тэсту, дапаможа ацаніць, наколькі была высокай рызыка перадачы ВІЧ. Кансультацыя канфідэнцыйная. Пасля яе праводзіцца забор крыві з вены. Атрымаць вынік можна будзе ў медыцынскага работніка або ў працэдурным кабінеце.
Таксама можна прайсці экспрэс-тэсціраванне на ВІЧ па крыві і праз 15 мінут даведацца свой вынік. Існуе экспрэс-тэсціраванне па сліне, яно самае простае ў выкарыстанні і не патрабуе складаных маніпуляцый. Вынік будзе гатовы праз 15 мінут. Дакладнасць тэсту даволі высокая – да 99 працэнтаў. Купіць яго можна ў аптэцы і правесці тэсціраванне ў дамашніх умовах.
Тэст на ВІЧ трэба абавязкова прайсці тым, хто:
► хоць раз меў неабаронены палавы кантакт;
► меў вопыт ужывання ін’ек-цыйных наркотыкаў;
► рабіў татуіроўку або пірсінг у неспецыялізаваных салонах;
► плануе нараджэнне дзіцяці;
► хоча быць упэўнены ў
стане свайго здароўя і здароўя блізкіх.
Дадатны вынік экспрэс-тэста – гэта яшчэ не дыягназ «ВІЧ-інфекцыя»!
Для ўстанаўлення ВІЧ-статусу неабходна дадатковае абследаванне ва ўстанове аховы здароўя.
Вольга ВАСІЛЬКО,
загадчык інфекцыйнага
аддзялення Ляхавіцкай ЦРБ.

