Сеяць — якасна!

Райвыканкам прыняў рашэнне № 280 ад 27 ліпеня 2012 года аб арганізацыі раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый і механізатараў на перыяд веснавой сяўбы 2012 года. Вырашана, што сёлета яно пройдзе пад дэвізам: «Забяспечыць якасную сяўбу».

Сельскагаспадарчым арганізацыям раёна даручана забяспечыць правядзенне пасяўных работ у аптымальныя тэрміны пры высокай якасці сяўбы ўсіх сельскагаспадарчых культур з захаваннем усяго комплексу агратэхнічных па-трабаванняў, аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Устаноўлены аптымальныя тэрміны заканчэння сяўбы:
зерневых і зернебабовых да 15.04.2012 г.;
ільну, цукровых буракоў да 20.04.2012 г.;
бульбы да 1.05. 2012;
кукурузы да 10.05 2012 г.

Кожны ўдзельнік спаборніцтва абавязаны: забяспечыць высокі ўзровень і якасць выконваемых работ; не дапускаць парушэнняў працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, прастояў тэхнікі і перарасходу гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак; беражліва адносіцца да тэхнікі; захоўваць правілы тэхнікі бяспекі і аховы працы.

Пераможцы раённага спаборніцтва ўзнагароджваюцца:
сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія забяспечылі правядзенне веснавой сяўбы ў аптымальныя тэрміны пры высокай якасці сяўбы ўсіх сельскагаспадарчых культур, з захаваннем усяго комплексу агратэхнічных патрабаванняў, аховы працы і тэхнікі бяспекі:
першая прэмія — 20 базавых велічынь;
другая прэмія — 10 базавых велічынь.
Сярод механізатараў:
на ўнясенні мінеральных удабрэнняў пад яравую сяўбу, падкормцы сельскагаспадарчых культур (га):
першая прэмія — 3 базавыя велічыні;
другая прэмія — 2 базавыя велічыні.
На пагрузцы і ўнясенні арганічных удабрэнняў (тон):
першая прэмія — 3 базавыя велічыні;
другая прэмія — 2 базавыя велічыні.
На падрыхтоўцы глебы (ворыва, культывацыя, выраўноўванне, дыскаванне):
першая прэмія — 3 базавыя велічыні;
другая прэмія — 2 базавыя велічыні.
На сяўбе зерневых і зернебабовых культур, ільну:
першая прэмія — 3 базавыя велічыні;
другая прэмія — 2 базавыя велічыні;
трэцяя прэмія — 1 базавая велічыня.
На сяўбе цукровых буракоў, кукурузы і кармавых караня-плодаў:
першая прэмія — 3 базавыя велічыні;
другая прэмія — 2 базавыя велічыні.
На пасадцы бульбы:
першая прэмія — 3 базавыя велічыні;
другая прэмія — 2 базавыя велічыні.

Вынікі раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый падводзяцца штодзённа, а па выніках веснавой сяўбы — да 20.05.2012 на падставе даных, пададзеных сельскагаспадарчымі арганізацыямі ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *