Юрый Буйкевіч, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік Ляхавіцкага РАНС: мір – галоўная ўмова шчаслівага жыцця

Юрый Буйкевіч, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік Ляхавіцкага РАНС:
– Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад Брэсцкай вобласці актыўна ўключыліся ў работу па фарміраванні ключавога дакумента краіны – Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады. Усе, і я ў тым ліку, разумеем адказнасць гэтага працэсу і важнасць уліку інтарэсаў усіх рэгіёнаў, у тым ліку і невялікіх населеных пунктаў. Удзел мясцовых прадстаўнікоў у распрацоўцы праграмы гарантуе, што голас кожнага рэгіёна будзе пачуты, а рашэнні будуць адказваць рэальным патрэбам людзей. Праект праграмы прадугледжвае ўмацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі. А гэта і рост інвестыцый у вытворчасць гэтай галіны. Але ў першую чаргу – забеспячэнне надзейнай гарантыі бяспекі для беларусаў. Мір – галоўная ўмова шчаслівага жыцця.

