Прыёмка стала прасцей. У Беларусі спрошчаны будаўніцтва і прыёмка аб’ектаў у эксплуатацыю
Указ № 46 «Аб асаблівасцях будаўніцтва і прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю» пачаў дзейнічаць сёлета ў маі.
Адзін з раздзелаў тычыцца спрошчанай прыёмкі аб’ектаў, пабудаваных па праектнай дакументацыі без істотных змяненняў.
Яны могуць прымацца згодна з заключэннем Дзяржаўнага будаўнічага нагляду без атрымання заключэнняў іншых кантралюючых органаў. Такія ўмовы дзейнічаюць для аб’ектаў, якія будуюцца па праектах, што прымяняюцца паўторна, па праектнай і каштарыснай дакументацыях, якія прайшлі поўны цыкл дзяржэкспертызы. Такі падыход дапускаецца і для аб’ектаў, якія раней былі закансерваваны і завяршаюцца пасля аднаўлення работ.
Што тычыцца спрошчанага будаўніцтва, то неабходна ведаць наступнае. Першачарговы крок, які павінен зрабіць заказчык, – ацаніць адпаведнасць аб’екта наступным крытэрыям: 4-5-ы клас складанасці, адсутнасць забароны. Таксама будаўніцтва неабходна весці на зямельным участку без змянення яго мэтавага прызначэння. Важна ўпэўніцца, што не будуць перавышаны дазволеныя нагрузкі на інжынерныя камунікацыі.
Далей дзейнічае наступны алгарытм. Пасля ацэнкі магчымасці прымянення нормаў указа прымаецца лакальны нарматыўны акт заказчыка аб тым, што праект рэалізуецца ў спрошчаным парадку – згодна з эскізным праектам і чарцяжамі. Асноўнай умовай прымянення спрошчанага парадку будаўніцтва з’яўляецца наяўнасць у заказчыка зямельнага ўчастка, прадастаўленага ва ўстаноўленым парадку, а прызначэнне аб’екта, што будуецца, павінна адпавядаць зацверджанаму генеральнаму плану развіцця тэрыторыі.
Наступны этап – абавязковая рэгістрацыя ў інфармацыйнай сістэме «Адзіны рэестр аб’ектаў капітальнага будаўніцтва». Далей распрацоўваецца і ўзгадняецца з адпаведнымі структурнымі падраздзяленямі райвыканкама эскізны праект.
Не менш важныя і патрабаванні бяспекі. У прыватнасці, размова ідзе
пра падрыхтоўку чарцяжоў, якія павінны пацвярджаць бяспеку
і адпаведнасць нарматывам (па надзейнасці канструкцый будынкаў, падрыхтоўцы будаўнічай пляцоўкі, уключаючы інжынерную абарону, санітарных, супрацьпажарных нормах і г. д.). Пасля распрацоўкі чарцяжоў заказчык і забудоўшчык накіроўваюць паведамленні аб пачатку выканання будаўніча-мантажных работ у органы дзяржбуднагляду. І толькі пасля рэгістрацыі аб’екта можна пачынаць будаўніцтва. Пасля яго завяршэння ў абавязковым парадку неабходна атрымаць заключэнне наглядных органаў, а таксама тэрытарыяльных органаў па надзвычайных сітуацыях. І заключны этап – атрыманне заключэння органаў дзяржбуднагляду. На падставе заключэння заказчыкам ці забудоўшчыкам ствараецца прыёмачная камісія. Вынікі яе работы афармляюцца актамі прыёмкі па ўстаноўленай Міністэрствам архітэктуры форме.
Нормы Указа № 46 у частцы спрошчанага парадку прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю ўступілі ў сілу з 2 лютага 2025 года.
Алена КНЯЗЕВА,
загадчык сектара аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама.

