Які партрэт, які пейзаж…

На Ляхавіччыне, як і па ўсёй Брэстчыне, з 16 сакавіка пачаўся месячнік па добраўпарадкаванні. Некаторыя прадпрыемствы, арганізацыі, установы і грамадзяне літаральна з першых дзён актыўна далучыліся да яго: наводзяць чысціню і парадак, упрыгожваюць, добраўпарадкуюць. І такіх, трэба сказаць, нямала. Горад прыгажэе на вачах! Акуратнасці і вясновай урачыстасці дадае нашаму райцэнтру сад аграрнага каледжа, дзе навучэнцы з педагогамі навялі ўзорную чысціню (фота зверху).

На жаль, такога не скажаш пра тэрыторыю гаражнага масіву па вуліцы Арлоўскага (фота знізу). Раней на гэтым месцы стаялі кантэйнеры для смецця. Сёння – толькі горы смецця…

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *