Сюжэт навагодняй яркасці. На Ляхавіччыне аб’яўлены штогадовы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне

На Ляхавіччыне аб’яўлены штогадовы агляд-конкурс
на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый сярод арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, уладальнікаў індывідуальных жылых дамоў.

Для таго, каб прыняць удзел у аглядзе-конкурсе, неабходна да 20 снежня аформіць будынкі і прылеглыя да іх тэрыторыі і падаць заяўку на ўдзел у аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта (тэл. 2-13-06, электронная пошта ideology@lyahovrik.by).

Ацэніць вынік творчай работы дызайнераў і дэкаратараў камісія, якая з 20 снежня па 1 студзеня будзе ажыццяўляць агляд будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый і не пазней 6 студзеня вызначыць па тры пераможцы ў пяці намінацыях:

● сярод прамысловых, будаўнічых, транспартных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, банкаўскіх арганізацый, арганізацый сувязі;
● сярод сельскагаспадарчых арганізацый;
● сярод гандлёвых аб’ектаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
● сярод устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і
турызму;
● сярод уладальнікаў індывідуальных жылых дамоў.
Крытэрыямі конкурсу з’яўляюцца:
● комплекснае навагодняе мастацкае афармленне будынкаў і прылег-лых да іх тэрыторый;
● унікальнасць ідэі святочнага афармлення;
● светлавое афарм-ленне (падсветка);
● якасць выкананых работ па афармленні будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі!

Ларыса ЮШКЕВІЧ, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.