Гэта наш «Ляхавічок»! Для Ляхавіцкага малочнага завода 2025-ы – юбілейны. Прадпрыемства, якое выпускае папулярную прадукцыю, сёлета адзначае 80-гадовы дзень нараджэння

і какосу, з пячэннем шакаладным «Браўні» паспелі палюбіцца спажыўцам і літаральна разлятаюцца з паліц магазінаў. Самы час пакаштаваць!


Трывала трымаць на працягу васьмі дзесяцігоддзяў марку аднаго з паспяховых перапрацоўчых прадпрыемстваў не толькі раёна, але
і вобласці, выпускаць запатрабаваную, якасную, канкурэнтаздольную прадукцыю, якая карыстаецца ўстойлівым попытам не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, асвойваць новыя рынкі збыту, пастаянна пашыраць асартымент, займацца мадэрнізацыяй і перааснашчэннем вытворчасці і пры гэтым не забываць пра дабрабыт і сацыяльныя гарантыі для працаўнікоў – такім пералікам плюсаў можа пахваліцца далёка не кожная арганізацыя.
А вось СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» – якраз з пераліку тых,
хто з года ў год упэўнена пацвярджае знак якасці. Прычым яўна не збіраецца спыняцца на дасягнутым, а, наадварот, шукае і, галоўнае, знаходзіць шляхі і рэзервы, каб рухацца наперад.

Дырэктар Вячаслаў Емяльяненка
Распрацоўка новых тэхналогій і ўкараненне інавацый, распрацоўка інвестпраектаў, у тым ліку і з прыцягненнем уласных сродкаў, пашырэнне рынкаў збыту, павелічэнне выпуску прадукцыі, паляпшэнне ўмоў працы і павышэнне ўзроўню дабрабыту завадчан – задачы на бліжэйшую перспектыву.
Не буду прыводзіць шмат лічбаў, агучу толькі адну. Сёлета за 10 месяцаў тэмп росту інвестыцый склаў 309 працэнтаў да ўзроўню
10 месяцаў 2024 года, – расказвае дырэктар прадпрыемства Вячаслаў Емяльяненка.

дырэктара – галоўны інжынер Сяргей Страмавус.
– Сёння завод выпускае больш за 40 найменняў прадукцыі. Ёсць віды, якія выпускаюцца не адно дзесяцігоддзе, на змену іншым прыходзяць навінкі. У 2019 годзе рэалізаваны праект па вытворчасці кісласметанковага масла пад брэндам «President». І сёння яго папулярнасць расце. Якасць, пацверджаная часам. За 2023-2024 гады мы выпусцілі каля 20 новых найменняў прадукцыі. Сярод іх – масла салодкасметанковае тлустасцю 82–82,5 працэнта ў фармаце міні, малако пітное пастэрызаванае і кефір ва ўпакоўцы пюр-пак. Спадабаліся спажыўцам дэсерты тварожныя з кавалачкамі жэле і фруктовымі напаўняльнікамі «банан-шакалад», якія расфасаваны
ва ўпакоўку па 200 грамаў. Час выстаўляе свае патрабаванні
і да ўпакоўкі, таму пастаянна прадстаўляем прадукцыю
ў новай стыльнай упакоўцы, пры гэтым не забываем пра класіку, – расказвае начальнік вытворчасці Галіна Мельнікава.

Напрыканцы лістапада на паліцах гандлёвых кропак Беларусі з’явілася навінка-малышок пад маркай «Ляхавічок» – дэсерты тварожныя з пячэннем шакаладным «Браўні» і са смакам міндаля і какосу ў фармаце 100 грамаў. Толькі за першы тыдзень выпушчана дзве тоны прадукцыі, якая ў адно імгненне раскупілася і ад пакупнікоў атрымала шмат станоўчых водгукаў.
У 2023 годзе ў свет выйшла лінейка прадуктаў пад назвай «Аўтарскі рэцэпт». Здавалася б, звычайныя прадукты – смятана, тварог. Але, калі крыху змяніць першапачатковую рэцэптуру, колькаснае спалучэнне інгрэдыентаў, то атрымліваецца зусім іншы прадукт са сваімі асаблівымі смакавымі ўласцівасцямі.
– Выпрацавалі эксклюзіўныя рэцэпты тварагу 15-працэнтнай тлустасці і смятаны 30-працэнтнай тлустасці з экстрасметанковым водарам, далікатнай структурай і мяккім паслясмакам, – апетытна і з захапленнем расказвае Галіна Мельнікава. І няма нічога дзіўнага, што пакупніцкі попыт на гэтыя прадукты ўзрастае з кожным днём. Калі прадоўжыць расказ пра найбольш папулярныя і запатрабаваныя віды прадукцыі, то нельга не ўзгадаць масла сметанковае ў новым міні-фармаце.
«Лепшая прадукцыя года», «Чэмпіён смаку», «Народная марка»,
«Натуральны прадукт», «Лепшы смак» – далёка не поўны пералік айчынных і міжнародных конкурсаў, на якіх неаднойчы перамагала прадукцыя Ляхавіцкага малочнага завода за апошняе дзесяцігоддзе. 2025-ы прынёс нямала ўзнагарод. Золата міжнароднага дэгустацый-
нага конкурсу якасці харчовай прадукцыі «Прадэкспа-2025» –
у масла салодкасметанковага несалёнага масавай доляй тлустасці 82,5 працэнта і тварагу «Аўтарскі рэцэпт» масавай доляй тлустасці 15 працэнтаў.
Сярэбранага медаля ўдастоена смятана тлустасцю 20 працэнтаў. Лаўрэатам конкурсу стаў тварог «Рассыпісты» масавай доляй тлустасці 9 працэнтаў. Яшчэ адно істотнае прызнанне Ляхавіцкі малочны завод атрымаў на ХІ Міжнародным форуме «Беларусь малочная», дзе наша прадпрыемства стала ўладальнікам дыплома за важкі ўклад у развіццё сукупнага экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, павелічэнне аб’ёмаў замежных паставак малочнай прадукцыі, нарошчванне экспартнай выручкі, асваенне новых перспектыўных рынкаў.
– Больш за 70 працэнтаў выпускаемай прадукцыі адпраўляем на экспарт. Наша «малочка» – масла сметанковае і казеін – запатрабавана ў Расіі, Малдове, Польшчы, Арменіі, Узбекістане. Тэмп росту аб’ёму рэалізацыі прадукцыі на экспарт у 2024 годзе склаў 146,1 працэнта да ўзроўню 2023 года, а за студзень – кастрычнік 2025 года – 120,6 працэнта да аналагічнага мінулагодняга перыяду, – удакладняе спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства Аксана Баўтрукевіч.
Ляхавіцкі малочны завод – адно з валаўтваральных прадпрыемстваў нашага раёна. Але важкая яго вага і для Брэстчыны малакаперапрацоўчай. У аб’ёмах вобласці ўдзельная вага завода па перапрацоўцы малака складае 3,2 працэнта, па вытворчасці масла
сметанковага – 7,1 працэнта, па вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі – 2,6 працэнта, 100 працэнтаў – па вытворчасці казеіну.
У структуру лабараторнай сістэмы завода ўваходзяць хімічнае, мікрабіялагічнае, сыравіннае, радыелагічнае падраздзяленні і тры цэхавыя лабараторыі. Тут працуе каля 20 чалавек. Звычайна за дзень праводзіцца каля 250 даследаванняў. У полі зроку зладжанай каманды лабарантаў сыравіна, гатовая прадукцыя, вада, паветра і нават умовы вытворчасці.
– У такіх зручных і камфортных умовах працаваць прыемна. Ганаруся, што працую на Ляхавіцкім малочным заводзе, мне тут вельмі падабаецца. Кіраўніцтва прадпрыемства не шкадуе срод-
каў і на мадэрнізацыю, мы ідзём у нагу з часам, – гаворыць начальнік
вытворчай лабараторыі Ірына Няхай, якая працуе на прадпрыемстве з 1998 года і пачынала свой заводскі прафесійны шлях з мікрабіёлага.
Ірына Няхай адзначае, што апошнім часам палепшылася якасць малака, якое паступае на перапрацоўку з сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны: у асноўным гатункам экстра ці вышэйшым. У гэтым немалая заслуга як непасрэдна аграрыяў, так і завода. Набыццё мыйных і дэзынфіцыруючых сродкаў, прэпаратаў для лабараторных даследаванняў, лячэння і прафілактыкі хвароб кароў – толькі частка дапамогі сельгасвытворцам ад перапрацоўчага прадпрыемства. Магутнасці дазваляюць за суткі перапрацоўваць каля 250 тон малака. Дарэчы, за мінулы год перапрацавана 70,8 тысячы тон сыравіны (113,9 працэнта да 2023 года), а сёлета за студзень – лістапад – 74,8 тысячы тон ці 116,5 працэнта да аналагічнага перыяду 2024 года.
Тэхналагічная служба ў цесным супрацоўніцтве з маркетын-
гавай службай падбіраюць новыя віды малочнай прадукцыі. У абавязковым парадку ўлічваюцца пажаданні тых, для каго і працуе завод, – пакупнікоў. Перш чым навінка прыйдзе да шырокага пакупніка, яна спачатку выпускаецца пробнай партыяй у лабараторыі завода, і дэгустацыйная камісія выносіць канчатковы вердыкт.
Такая схема сябе апраўдвае, яшчэ ні адзін від прадукцыі спажыўцы
не забракавалі. Кожная навінка даволі хутка знаходзіць свайго пакупніка.
У чым жа сакрэт трывалага поспеху Ляхавіцкага малочнага
завода?
– Справа не толькі ў выдатнай рэцэптуры нашай заводскай прадукцыі. Значную ролю адыгрывае і кошт, ён таксама ў нас прымальны. Істотная ўвага і на мадэрнізацыю вытворчасці. Толькі некалькі прыкладаў. У 2020 годзе завершаны праект па мадэрнізацыі лініі вытворчасці, што дазволіла пашырыць лінейку выпуску тварагу ў сучаснай упакоўцы. У 2022 годзе рэалізаваны праект па фасоўцы малочных прадуктаў ва ўпакоўку пюр-пак, і на паліцы магазінаў з таго часу малако, кефір, вяршкі пітныя паступаюць у экалагічнай, біяраскладальнай, зручнай для пакупніка ўпакоўцы. Акрамя таго, прадпрыемства перапрацоўвае якасную сыравіну. І гэта не менш важкі складнік. Малако купляем як у сельгаспрадпрыемстваў раёна, так і за яго межамі, – адзначае галоўны інжынер малочнага завода Сяргей Страмавус.
Не толькі прадукцыя завода феерыць на разнастайных спажывецкіх і дэгустацыйных конкурсах, прозвішчы лепшых работнікаў прадпрыемства, як і сам завод, з года ў год заносяцца на раённую Галерэю славы, яны сярод тых, хто ўдастоены звання «Чалавек года». На прадпрыемстве па-ранейшаму запатрабаваны вопыт ветэранаў працы: іх аўтарытэт унушальны, а парады – слушныя. На прадпрыемстве нямала прафесіяналаў, раўненне ў рабоце на самых вопытных: каля 30 чалавек шчыруюць на заводзе больш за чвэрць стагоддзя, а майстар Таісія Кулік і начальнік цэха Тамара Плескацэвіч больш за чатыры дзесяцігоддзі. Кадравая стаўка – і на моладзь. Вучоба, перанавучанне, павышэнне кваліфікацыі як у Беларусі, так і за яе межамі – пастаянны працэс, які не спыняецца.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
За студзень – кастрычнік 2025 года атрымана 1,68 тысячы рублёў таварнай прадукцыі з адной тоны сыравіны (110,5 працэнта да аналагічнага перыяду 2024 года).
►Выручка ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго сярэднеспісачнага работніка за 10 месяцаў сёлета прырасла на 7,8 працэнтнага пункта
да 10 месяцаў мінулага года.
►За 80-гадовую гісторыю існавання Ляхавіцкі малочны завод узначальвалі Аляксандр Чамаў, Аляксандр Маслюкоў,
Віктар Кідзін, Эдуард Драздовіч, Яўгеній Прыхач, Лідзія Іванова, Мікалай Асіпчук, Міхаіл Гардзей, Уладзімір Палтарак.
Тры дзесяцігоддзі на чале прадпрыемства надзейна стаяў Вячаслаў Жукоўскі. У многім дзякуючы яго прадбачлівасці, мэтанакіраванасці, выдатным арганізатарскім здольнасцям, упэўненасці прадпрыемства з года ў год станавілася больш паспяховым, прадукцыя – запатрабаванай.
►У 1962 годзе Ляхавіцкі малочны завод у суткі перапрацоўваў да 70 тон малака, асартымент выпускаемай прадукцыі налічваў 10 найменняў.
►З 1996 года на заводзе пачалі працаваць новыя цэхі па вытворчасці натуральна-малочнай прадукцыі, масла і тварожных вырабаў.
►У 2003 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх па выпуску харчовага казеіну, што дазволіла прадпрыемству стаць буйнейшым вытворцам казеіну ў Беларусі.

і машыніст РУМ Вікторыя Дыдышка.









і начальнік вытворчасці Галіна Мельнікава.





Алена Амбражэйчык, Кацярына Грыгаровіч, Юлія Ацута, Наталля Навумовіч.



