Гарант палітычнай стабільнасці. Увядзенне ў дзейнасць УНС пашырае магчымасці для дэмакратычнага развіцця беларускага грамадства праз павелічэнне прамога прадстаўніцтва народа ў кіраванні дзяржавай

Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе 18-19 снежня 2025 года. Як вядома, рашэннем рэферэндуму ад 27 лютага 2022 года ў раздзел IV Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь была ўнесена глава III «Усебеларускі народны сход».

Якое ж значэнне данага органа ўлады?

Згодна з артыкулам 89 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Усебеларускі народны сход – вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Па-першае, на мой погляд, увядзенне ў дзейнасць УНС пашырае магчымасці для дэмакратычнага развіцця беларускага грамадства
праз павелічэнне прамога прадстаўніцтва народа ў кіраванні дзяржавай.
Найбольшая колькасць дэлегатаў, згодна з Канстытуцыяй, складае 1 200 чалавек. Гэта людзі, якія маюць магчымасць напрамую ўплываць на прымаемыя рашэнні. Прычым не на другарадныя рашэнні, а на распрацоўку і зацвярджэнне стратэгічна важных для нашай дзяржавы вектараў унутранага і знешняга развіцця.
Важна і тое, што, згодна з Канстытуцыяй, у складзе дэлегатаў УНС прысутнічаюць Кіраўнік дзяржавы, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовых Саветаў дэпутатаў, грамадзянскага грамадства, прафесіяналы ў розных галінах жыцця. Такое шырокае прадстаўніцтва ўсіх галін дзяржаўнай улады і прадстаўнікоў народа ў форме грамадзянскага грамадства з’яўляецца сапраўды народным сходам. На Усебеларускім народным сходзе, лічу, адбываецца сустрэча дзяржавы і грамадства.
Па-другое, менавіта шырокі фармат прадстаўніцтва УНС, на маю думку, мае права на прыняцце рашэння аб распрацоўцы і рэалізацыі на практыцы стратэгічна важных для дзяржавы напрамкаў. Напрамкаў, ад якіх залежыць паступальнае і паспяховае развіццё беларускага грамадства. Толькі прадстаўнікі грамадзянскага грамадства маюць права браць на сябе адказнасць за прыняцце лёсавызначальных для беларусаў рашэнняў, а разам з тым і несці гэту адказнасць перад грамадствам і дзяржавай.
Па-трэцяе, Усебеларускі народны сход, створаны як арбітр і кантралёр усіх галін дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь і сувязнае звяно інстытута дзяржавы з грамадзянскім грамадствам, з’яўляецца сапраўды надзейным гарантам, што забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Толькі моцная і аўтарытэтная ўлада, якая абапіраецца на народны давер, на законнасць і шырокае прадстаўніцтва грамадзянскага грамадства, можа захаваць грамадзянскую згоду.
Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту.
А стабільнасць і суверэнітэт – гэта галоўныя каштоўнасці для любога народа і дзяржавы!
Уладзімір ПОГАС,  настаўнік гісторыі Начаўскай СШ