Добрае насенне – добрыя ўсходы. Працоўны сезон для вытворцаў сыравіны ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» не заканчваецца
З завяршэннем палявых работ, калі ўбраная і схаваная ў шохі траста чакае сваёй чаргі на перапрацоўку, працоўны сезон для вытворцаў сыравіны ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» не заканчваецца. Толькі мяняюцца яго напрамкі

Механізатарскі «корпус» і спецыялісты, чыя работа звязана з абслугоўваннем сельскагаспадарчай тэхнікі, гэтым і займаюцца.
Для звяна, занятага на работах па дапрацоўцы, падрыхтоўцы і назапашванні насеннага матэрыялу, наступае момант вытворчай ісціны. Момант працягваецца прыкладна два месяцы і, як правіла, завяршаецца на першых тыднях будучага года.
– Добрае насенне дае і добрыя роўныя ўсходы, якія, у сваю чаргу,
з’яўляюцца ўмовай добрага ўраджаю і, як працяг, стабільнай работы і эканомікі ўсяго завода на працягу года. Гэту простую, але рабочую ісціну не стамляюся паўтараць нашым нарыхтоўшчыкам, – гаворыць вядучы аграном ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Мікалай Герасімовіч.
Работы разгорнуты ў адной з бліжэйшых ваколіц вёскі Мінічы, дзе размешчаны сушыльна-ачышчальны комплекс акцыянернага таварыства. Усталяваны насеннеачышчальныя лініі. Апошнія далёка не новыя, аднак са сваёй задачай упаўне спраўляюцца. Ёсць капітальны і склад для захоўвання падрыхтаванай насеннай прадукцыі, дзе ў вялікіх масай ад 500 да тысячы кілаграмаў баулах яно будзе знаходзіцца да наступлення яравой палявой кампаніі 2026 года.
– Будучы ўраджай нашай, як і іншых сельгаскультур, заканчваецца тут, дзе насенне даводзіцца да стану максімальнай кандыцыі. Але ж клопат пра тое, чым будзем сеяць у наступным годзе. Вызначаюцца палі з сартамі даўгунцу, якія найбольш эфектыўна праяўляюць сябе ў рэаліях нашых палёў, адметнасцях рэгіянальных умоў надвор’я. Безумоўна, важным фактарам з’яўляецца максімальна высокая рэпрадукцыйнасць даўгунцу. Нарматывы дазваляюць працаваць з матэрыялам і трэцяй катэгорыі. Але на практыцы імкнёмся да яе не апускацца, працуем звычайна з элітным і льном першай ці як мінімум другой рэпрадукцыі. Праз кароткія дні пасля цераб-
лення, а сёлета яно ўпершыню адбылося 17 ліпеня, праводзіцца ачэсванне льногаловак, затым іх абмалот з выкарыстаннем збожжаўборачнага камбайна. А тое, што вы назіраеце тут,
ёсць завяршальныя штрыхі даволі працяглага працэсу насенненарыхтоўкі, – тлумачыць спецыяліст.
Вытворча-падрыхтоўчыя магутнасці гаспадаркі дазваляюць выпрацоўваць да чатырох тон кандыцыйнага насення ў дзень. Што датычыць пасяўных плошчаў, мяняць іх ільнозавод не збіраецца. Як было 2 200 гектараў уласных пасяўных плошчаў у 2025 годзе, так і застанецца ў 2026-м. А кожны сярэдні гектар патрабуе 120 кілаграмаў пасяўнога матэрыялу. І, канешне ж, не будзе лішнім закласці ў пасяўны фонд некаторую звышнарматыўную колькасць насення. Напрыклад, калі ў выпадку замаразкаў частка пасеваў загіне, і ўзнікне неабходнасць іх перасейваць. Дарэчы, такая сітуацыя мела месца сёлета, частку гектараў давялося засяваць паўторна.
«Рубеж», «мара» і «эдэн» – сарты даўгунцу, якія найбольш эфектыўна і вынікова праявілі сябе на ляхавіцкіх палетках. На іх будзе рабіцца і асноўная стаўка ў сезоне-2026. Першы і апошні з’яўляюцца раннім і сярэднім прадуктамі айчынных селекцыянераў.
– Апроч таго, на Ляхавіцкім ільнозаводзе дзейнічае праграма па сортаабнаўленні. Штогод завозіцца нейкі новы максімальна высокарэпрадукцыйны сорт даўгунцу, засяваюцца невялікія
плошчы на развядзенне і для магчымага выкарыстання
ў будучым. Толькі ўжо на больш салідных плошчах, – завяршае размову Мікалай Герасімовіч.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

