Спартыўная зала Ляхавіцкага аграрнага каледжа стала пляцоўкай перадкаляднага кірмаша. Чаму так

15 снежня спартыўная зала Ляхавіцкага аграрнага каледжа стала пляцоўкай перадкаляднага кірмаша.

Кожная вучэбная група і многія супрацоу́нікі выставілі на продаж святочныя дэкарацыі, сувеніры і печаныя вырабы. Тавары разляталіся як гарачыя піражкі. А выручаныя грошы навучэнцы накіруюць на  набыццё сувеніраў пастаяльцам з  аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у Тальмінавічах і Крывошынскага  сацыяльнага  пансіяната «Рэпіхава».

Зусім хутка  каледжскі працоўны дэсант высадзіцца ў кожным з іх, добра папрацуе, дасць канцэрт і павіншуе землякоў са святамі.