Ляхавіцкі райвыканкам вызначыў пераможцаў штогадовых раённых спаборніцтваў

Райвыканкам вызначыў пераможцаў штогадовых раённых спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў
на ўборцы ўраджаю зерневых і зерне-бабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў.

СЯРОД СЕЛЬГАСАРГАНІЗАЦЫЙ, якія забяспечылі найвышэйшыя тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў да сярэдняга ўзроўню трох гадоў, папярэдніх справаздачнаму, найбольшы выхад кармавых адзінак з аднаго бала-гектара кадастравай ацэнкі сельскагаспадарчых зямель зямельных участкаў, паказчыкаў нарыхтоўкі травяных кармоў у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы з улікам шчыльнасці БРЖ на 100 гектараў сельгасугоддзяў, высокай якасці нарыхтаваных травяных кармоў:
першае месца – ЗАТ «Белпрампрыбор» (дырэктар Віталій Гаўрылаў);
другое месца – ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Андрэй Новік).

Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў:
першае месца – камбайнер ААТ «Жарабковічы» Анатолій Чаркас;
другое месца – камбайнер ААТ «Шлях новы» Віктар ЖМУРКО;
трэцяе месца – камбайнер СУП «Белазем’е» Дзмітрый ГУРЫНОВІЧ.

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў на перавозцы травяных кармоў:
першае месца – вадзіцелі ААТ «Жарабковічы» Арцём ЖЫНГЕРОЎСКІ і Георгій КАРАБАЧ;
другое месца – вадзіцелі СУП «Белазем’е» Вячаслаў РУСАКЕВІЧ і Віктар ШЧУКА, вадзіцель ААТ «Нача» Васілій СОБАЛЬ і вадзіцель ААТ «Шлях новы» Васілій ВАРАНЧАК;
трэцяе месца – вадзіцелі ЗАТ «Белпрампрыбор» Аляксандр БУБЛЕЎСКІ і Аляксей КУЛАК, вадзіцель ААТ «Шлях новы» Уладзімір ПАБЯГАЙЛА, вадзіцель ААТ «Жарабковічы» Уладзімір ТАТАРЫНОВІЧ, вадзіцель
СВК «Ляхавіцкі» Максім ГОРБІК.

СЯРОД ГАСПАДАРАК ПА ВЫТВОРЧАСЦІ АЛЕЙНАГА НАСЕННЯ РАПСУ:
першае месца – ААТ «Шлях новы» (дырэктар Андрэй Коктыш);
другое месца – СУП «Белазем’е» (дырэктар Міхаіл Мыслівец).

Сярод камбайнераў ільноўборачных камбайнаў:
першае месца – трактарыст-машыніст ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Уладзімір МАСЛОЎСКІ;
другое месца – трактарыст-машыніст ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Ігар Страмавус.

Сярод механізатараў, занятых на прасаванні льну:
першае месца – трактарыст-машыніст ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Уладзімір Маслоўскі;
другое месца – трактарыст-машыніст філіяла КУП «Брэстільнонасенне» «Ляхавіцкая міжраённая льнонасенстанцыя»
Іван Сокал.