Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу. Чалавек і яго высокая якасць жыцця – тое, на што заўжды абапіраецца любое рашэнне, прынятае ў нашай краіне

Алег ТРАЦЦЯК, намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама:

– Чалавек і яго высокая якасць жыцця – тое, на што заўжды абапіраецца любое рашэнне, прынятае ў нашай краіне. Зразумела, чаму да абмеркавання праекта Праграмы развіцця Беларусі на бліжэйшую пяцігодку падключыліся ўсе: кожны пункт закранае розныя грані нашага жыцця. Безумоўна, моцны блок – сацыяльны. І тое, што бачым у дакуменце, мы пачалі ўжо адчуваць у рэальным жыцці.

Праграма прапаноўвае ўкараненне высокіх тэхналогій у медыцыне – Ляхавіччына за апошні час зрабіла значны рывок у гэтым кантэксце.
Мы гаворым пра аптымізацыю інфраструктуры без страты якасці – і на гэта адказалі набыццём перасоўнага ФАПа. Будаўніцтва басейна ў райцэнтры таксама дасць значны штуршок
у выкананні адной з задач праграмы «Фізічная культура і спорт» – даступнасць спартыўнай, фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай інфраструктуры. У кантэксце гэтай праграмы мы гаворым і пра важкі ўклад у падрыхтоўку спартыўнага рэзерву. Будучыя чэмпіёны спачатку прыходзяць у звычайныя спартыўныя секцыі, а вопытныя кіраўнікі заўважаюць іх здольнасці і дапамагаюць раскрыць патэнцыял.

Усё пачынаецца з рэгіёнаў, а іх варта і далей працягваць умацоўваць – ствараць эканоміку стабільнай працай арганізацый і прадпрыемстваў, выхоўваць патрыётаў, прыцягваць моладзь
у рэгіёны, даваць ёй магчымасць для рэалізацыі, ствараць інфраструктуру ў райцэнтры і па-за межамі горада, каб не было думак пасля адпрацоўкі ляцець у вялікія гарады. А самае галоўнае, нам трэба зберагчы мір і незалежнасць – гэта абавязак кожнага!