Увага да пустога дома. Для Брэсцкай вобласці па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема ўцягнення ў абарот пустуючага жыллёвага фонду сельскагаспадарчых арганізацый
Для Брэсцкай вобласці па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема ўцягнення ў абарот пустуючага жыллёвага фонду сельскагаспадарчых арганізацый, у тым ліку жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай. Не выкарыстоўваецца яно па розных прычынах – гэта і адток насельніцтва, і часовая адсутнасць работнікаў.
Пры гэтым, як выявіла праведзеная ў 2024 годзе па даручэнні Кіраўніка дзяржавы інвентарызацыя, у 50 працэнтах выпадкаў прычынай незапатрабаванасці такога жылля для пражывання з’яўляецца адсутнасць элементарнага рамонту, а таксама яго трухлявасць (аварыйнасць).
Па выніках праведзенай інвентарызацыі ў вобласці распрацаваны і рэалізуецца план-графік, які прадугледжвае, у тым ліку, рэалізацыю такіх дамоў.
Аднак, як паказалі вынікі кантролю, практычна за двухгадовы перыяд
(2024-2025 гады) мерапрыемствы рэалізаваны толькі па 296 такіх дамах з 519 запланаваных.
Прычыны невыканання мерапрыемстваў у шэрагу выпадкаў носяць суб’ектыўны характар.
Мясцовым органам прапанавана актывізаваць работу па своечасовай рэалізацыі мерапрыемстваў – уцягненні ў абарот пустуючага жыллёвага фонду сельскагаспадарчых арганізацый.
КДК Брэсцкай вобласці.

