І няхай нішто не азмрочыць свята

Святы – гэта час радасці, яркіх падзей і сустрэч з блізкімі, але разам з тым гэта яшчэ і перыяд, калі асабліва важна памятаць аб правілах бяспекі.

Каб святочны настрой не быў азмрочаны непрыемнымі сітуацыямі, неабходна выконваць нормы заканадаўства і правілы паводзін у грамадскіх месцах. Супрацоўнікі міліцыі падчас масавых гулянняў працуюць перш за ўсё дзеля вашай бяспекі. Таму варта з разуменнем ставіцца да таго, што месцы правядзення мерапрыемстваў агародж- ваюцца турнікетамі, а ўваход ажыццяўляецца праз кантрольна-прапускныя пункты з выкарыстаннем металашукальнікаў. Такія меры дапамагаюць прадухіліць непрадбачаныя сітуацыі і захаваць парадак.

У святочныя дні катэгарычна забараняецца праносіць на мерапрыемствы буйнагабарытныя сумкі, выбухованебяспечныя і лёгкаўзгаральныя рэчывы, колюча-рэжучыя прадметы, а таксама напіткі ў шкляной тары, тэтра-пакетах і цёмных пластыкавых бутэльках. Не дапускаецца праносіць і распіваць алкаголь і піва. Асобная ўвага – піратэхнічным вырабам. Іх выкарыстанне дазволена
толькі на адкрытых пляцоўках, удалечыні ад людзей і будынкаў. Петарды і феерверкі не павінны прыносіць шкоду або нязручнасць навакольным, таму запуск у начны час, які перашкаджае адпачынку грамадзян, забаронены.

Парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнікай цягне адміністрацыйную адказнасць: згодна з артыкулам 24.30 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, штраф можа складаць да 10 базавых велічынь, а пры паўторным парушэнні – ад 10 да 20 БВ. Акрамя таго, за дробнае хуліганства, гэта значыць парушэнне грамадскага парадку або спакою грамадзян, прадугледжана адказнасць па артыкуле 19.1 КоАП – штраф ад 2 да 30 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт. Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці (артыкул 11.3 КоАП) таксама караецца штрафам да 30 базавых велічынь.

Міліцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў святочных мерапрыемстваў з пераканаўчай просьбай праяўляць павагу адзін да аднаго, выконваць правілы паводзін і быць пільнымі. Калі вы заўважылі падазроныя прадметы або атрымалі інфармацыю аб пагрозе грамадскаму парадку, варта неадкладна паведаміць пра гэта бліжэйшаму нараду міліцыі або па тэлефоне 102.

Сяргей Хмарук,
начальнік ААПП РАУС.