Таццяна ПІШЧ, дэлегат УНС ад Ляхавіцкага раёна: «Наперадзе шмат сустрэч з землякамі, многае хочацца абмеркаваць, даведацца іх думкі наконт пачутага падчас УНС»

– Атмасфера гэтыя два дні – працоўна-натхнёная. Колькі важных, шчырых слоў гучала з трыбуны УНС! Я думаю, кожны пачуў тое, што чакаў. Адказы Кіраўніка дзяржавы былі вычаральныя. Як чалавек сферы культуры, разумею, што сёння трэба працаваць над захаваннем нашай культурнай спадчыны – гэта душа народа.
Прэзідэнт адзначыў, што створана шмат – гэта і пра фестывалі, і пра экскурсійныя маршруты, зараз варта звярнуцца да гэтага і дапоўніць яшчэ большым якасным складнікам. Прыемна, што шмат плануецца ў развіцці турыстычнай інфраструктуры – а гэта плюс для рэгіёнаў. Сёння і на Ляхавіччыне плануецца стварыць аб’ект экалагічнага турызму – экасцяжыну! І такія ўнікальныя рэчы павінны быць у рэгіёнах, сюды трэба прыцягваць увагу. Наперадзе шмат сустрэч з землякамі, многае хочацца абмеркаваць, даведацца іх думкі наконт пачутага падчас УНС.

