Энергетыка – перш за ўсё людзі. 22 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень энергетыка. З якімі дасягненнямі сустракае прафесійнае свята Ляхавіцкі раён электрасетак?

Сёння без электрычнасці нельга ўявіць ні адну галіну вытворчасці, сацыяльную сферу і ўвогуле жыццё. І нават кароткачасовая адсутнасць электразабеспячэння цягне за сабой безліч нязручнасцей.

Стартам развіцця гэтай галіны ў Беларусі можна лічыць 1895 год, калі ў Мінску пачала дзейнічаць першая электрастанцыя пастаяннага току. Свая гісторыя і ў Ляхавіцкага раёна электрасетак. Масавая электрыфікацыя нашага раёна пачалася ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Значным дасягненнем у праграме сацыяльных пераўтварэнняў на Ляхавіччыне стаў 1967 год, калі была завершана электрыфікацыя ўсіх населеных пунктаў. Непасрэдна РЭС быў створаны ў 1964 годзе.

Начальнік РЭС Дзмітрый Шашнін.

Сёння наша арганізацыя з’яўляецца адным з падраздзяленняў філіяла «Баранавіцкія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга». Дзейнасць раённай дыспетчарскай службы, лінейных брыгад па рамонце і эксплуатацыі размеркавальных сетак, службы збыту электраэнергіі, усіх іншых падраздзяленняў накіравана на тое, каб электрычнасць эфектыўна працавала на людзей, каб хутка ўхіляліся праблемныя моманты. Энергетыкі не лічацца з часам, разумеюць: без электраэнергіі  пакідаць надоўга нельга ні вытворчыя аб’екты, ні дамы і кватэры, шмат робіцца і ў плане мадэрнізацыі і рэканструкцыі, – адзначае начальнік Ляхавіцкага РЭС Дзмітрый Шашнін.

Узгадваючы, што РЭС не застаецца без увагі і падтрымкі з боку кіраўніцтва «Брэстэнерга», Дзмітрый Шашнін з задавальненнем расказвае пра чаканую аўтаабноўку. Ключы ад новага аўто для дастаўкі лінейных брыгад перададзены брыгадзе пад кіраўніцтвам майстра Вадзіма Абіева.

Гісторыя ў лічбах

На працягу трох дзесяцігоддзяў у адзін з самых кароткіх дзён года –
22 снежня – сваё прафесійнае свята адзначаюць тыя, для каго «святло»
(а цяпер і «цяпло») не проста словы, а абавязак, работа і нават лёс. І сёлета разам з іншымі калегамі віншаванні з Днём энергетыка будзе прымаць калектыў Ляхавіцкага РЭС, дзе цяпер працуюць 74 чалавекі. Напярэдадні прафесійнага свята «ЛВ» прапануе сваім чытачам экскурсію. Зазірнём у асноўныя падраздзяленні, каб убачыць у справе тых, хто ў будні і святы, у любую пару года і пры любым надвор’і шчыруе дзеля забеспячэння землякоў электраэнергіяй.
– Прывяду толькі некаторыя лічбы. Рэканструкцыя электрычных сетак, у тым ліку і з мэтай устаноўкі электраацяплення і гарачага водазабеспячэння, – адна з важных задач, што паспяхова вырашаюць электраманцёры лінейных брыгад пад кіраўніцтвам майстроў Вадзіма Абіева, Валерыя Калацкага, якія карыстаюцца аўтарытэтам і з’яўляюцца выдатнымі настаўнікамі для моладзі. Самае аддаленае падраздзяленне РЭС – Востраўскі ўчастак, узначальвае яго Юрый Анікей. Для павышэння надзейнасці электрасетак 0,4–10 кВ сёлета рэканструявана больш за 25 кіламетраў ЛЭП. Для параўнання: у 2020 годзе было рэканструявана 3,75 кіламетра. Толькі сёлета такое
абнаўленне закранула Краглі, Ціткаўшчыну, Чвыры, Зарытава, Крывошын, Малышы, Каўпакі, а таксама частку гарадскіх вуліц: Лугавую, Куйбышава, Цітовіча і іншыя. І яшчэ адно параўнанне: у 2020 годзе з мэтай выкарыстання электраэнергіі для ацяплення і водазабеспячэння было падключана 111 абанентаў, сёлета – 207, усяго за бягучую пяцігодку – 794. Працэс будзе прадоўжаны. Згодна з распрацаваным перспектыўным планам-графікам на 2026–2030 гады, рэканструкцыя закране больш за 25 аб’ектаў па Ляхавіцкім раёне. Актыўна ідзе мадэрнізацыя комплексных трансфарматарных падстанцый на мачтавыя. Лепш за любыя словы – лічбы: у 2020 годзе – 40 штук, у бягучым – 110, – тлумачыць галоўны інжынер арганізацыі Сяргей Фінюцін.

Не менш важныя паказчыкі ў РЭС па замене кабельных ліній 10 кВ, што павышае надзейнасць электрасетак. На пачатку бягучай пяцігодкі змяненні закранулі 1,5 кіламетра, напрыканцы – 3,7 кіламетра. Інтэнсіўна ідзе ўстаноўка рэклаўзераў. У чым перавагі рэклаўзера? Напрыклад, здарылася паломка электрасетак. Рэклаўзер дазваляе адключыць толькі пашкоджаны ўчастак, астатнія прадоўжаць выконваць свае непасрэдныя функцыі. У 2020 годзе на балансе Ляхавіцкага РЭС не было ніводнага рэклаўзера, сёлета – ужо 34. Як гаворыцца, адчуйце розніцу. Не менш важны паказчык – сістэма АСКУЭ – сучасная аўтаматызаваная сістэма кантролю і ўліку электраэнергіі для бытавых спажыўцоў, у якую ўключаюцца пры-
боры ўліку. У сістэму АСКУЭ ў 2020 годзе ўключана 464 прыборы электраэнергіі, ці 4,6 працэнта ад агульнай колькасці бытавых спажыўцоў, у 2025 годзе – 12 765 прыбораў, ці 84,1 працэнта.
Заўважылі, як больш ярка зіхацяць ліхтары на сельскіх вуліцах?
За апошнія гады заменена 2 496 старых, маральна састарэлых ліхтароў на святлодыёдныя. Гэты адказны ўчастак замацаваны за брыгадай пад кіраўніцтвам Мікалая Кісяля.

Вопыт і маладосць


У правядзенні важных работ раўненне на тых, хто не адно дзесяцігоддзе шчыруе ў РЭС. Раён электрасетак стаў адзіным месцам работы для электраманцёра Віталія Зялёнкі, які працуе тут ужо 33 гады. Чвэрць стагоддзя аддаў энергетычнай справе Ляхавіччыны электраманцёр-вадзіцель Сяргей Шалік, які разам з іншымі членамі брыгады займаецца эксплуатацыяй і капрамонтам размеркавальных сетак. І менавіта Сяргей Шалік будзе калясіць па Ляхавіччыне ад аб’екта да аб’екта на новым аўтамабілі.
Калі ўвогуле ахарактарызаваць брыгады, то гэта – сапраўдныя
каманды, у аснове якіх узаемадапамога і падтрымка. І асабліва адчуваюць яе на сабе маладыя кадры, якім свае веды і напрацоўкі перадаюць больш вопытныя работнікі. І такая пераемнасць пакаленняў прыносіць плён.
– Тры гады назад у нашай брыгадзе з’явіўся навічок – электраманцёр Арцём Казакевіч. Навабранец адразу стаў сваім, ён ніколі не адмаўляецца ад падказак, калі неабходна, і сам звяртаецца за дапамогай. Ніколі не пачулі ад Арцёма «я гэта не ўмею» ці «мне цяжка», – гаворыць майстар Вадзім Абіеў, які працуе ў РЭС амаль 20 гадоў.
Па ўзросце майстар лінейнай брыгады Іван Асос трапляе ў катэгорыю маладых. Але і вопыту ў якасці энергетыка і кіраўніка свайго падраз-
дзялення ў яго нямала.

Кожная служба важная


Наступную службу можна назваць па-рознаму: візітоўка арганізацыі, аператыўна-дзяжурная служба, «хуткая дапамога».
Знаёмімся: раённая дыспетчарская служба пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Максімчыка. Менавіта сюды паступаюць сігналы, калі ў любой кропцы раёна ўзнікаюць праблемы з электрычнасцю. І менавіта супрацоўнікі гэтага падраздзялення першымі спяшаюцца на дапамогу, яны заўжды на перадавой.
– Каардынатарамі дзейнасці электраманцёраў РДС з’яўляюцца дыспетчары. Яны таксама кантралююць стан ліній электрапера-
дачы і абсталявання падстанцый. Раўненне на старажыла – дыспетчара Ігара Арцюшкевіча. Зразумела, каб не толькі хутка, але якасна справіцца з разрывам на лініі электраперадачы, граматна правесці пераключэнне ці адключэнне, знайсці прычыну аварыі, неабходны належная падрыхтоўка, добрыя веды, выкананне правілаў бяспекі, высокая кваліфікацыі, плюс адказнасць, уважлівасць і ўменне працаваць у камандзе. Усё гэта ёсць у нашых вопытных электраманцёраў і вадзіцеляў, – удакладняе Дзмітрый Максімчык.
Пад кіраўніцтвам Івана Бурбуця працуе служба па збыце электра-
энергіі – у пераважнай большасці жанчыны. Рэалізацыя электрычнай энергіі спажыўцам, збор сродкаў за адпушчаную электраэнергію, кантроль за выкананнем спажыўцамі умоў дагавора, правядзенне работ па папярэджанні і выяўленні фактаў безуліковага спажывання электраэнергіі – асноўныя задачы службы. І ў гэтым падраздзяленні давяраюць маладым. Сярод найбольш адказных навічкоў – тэхнік аўтаматычнай сістэмы кантролю ўліку электраэнергіі Аляксандр Бобр. Па стане на кастрычнік 2020 года на ўліку РЭС знаходзілася 5 044 незамененыя індукцыйныя прыборы ўліку электраэнергіі. У снежні 2025 года ўсе такога кшталту прыборы ўліку заменены на сучасныя.
Тэхніка заўжды павінна быць адрамантаванай і знаходзіцца ў гатоўнасці нумар адзін, каб адразу выехаць на аб’ект. Узначальвае
службу механізацыі і транспарту Аляксандр Гурыновіч.
Сапраўдны рэкардсмен не толькі транспартнага цэха, але і ўсяго РЭС машыніст аўтавышкі Леанід Юруць – працуе тут 39 гадоў. Са сваімі абавязкамі плённа спраўляецца і вытворча-тэхнічны аддзел, які курыруе Віктар Рамановіч.

Віншаванні – работнікам і ветэранам

Асабліва паважлівыя адносіны ў сённяшніх работнікаў РЭС да ветэранаў арганізацыі: ім тут заўжды рады, іх чакаюць, іх словы падтрымкі вельмі важныя. Дарэчы, каля трыццаці колішніх работнікаў раёна электрасетак адпрацавалі ў арганізацыі больш за чвэрць стагоддзя кожны. Шмат гадоў на чале ветэранскай арганізацыі быў колішні начальнік электрасетак Мікалай Траяновіч. Нядаўна эстафету падхапіў Аляксандр Грыц.

Прафесійнае свята – магчымасць падвесці вынікі зробленага за год і акрэсліць задачы на заўтра. Шчыра ўдзячны калектыву РЭС за адданасць справе, вытрымку, разуменне. Асаблівыя словы пашаны і павагі нашым ветэранам за вернасць прафесіі, закладзеную ў працоўныя традыцыі, што важна для тых, хто працуе сёння і прыйдзе на змену. Няхай заўжды будуць важкія прычыны для гонару, высокія вынікі ў рабоце і, безумоўна, новыя перамогі і дасягненні, – віншуе калег са святам Дзмітрый Шашнін.

«ЛВ» далучаецца да віншаванняў і жадае ўсім работнікам РЭС – сённяшнім і колішнім – моцнага здароўя, аптымізму і натхнення.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.