Калі не кожны гаспадар

Год добраўпарадкавання набліжаецца да завяршэння. Падводзячы вынікі, можна з упэўненасцю адзначыць, што на Ляхавіччыне зроблена шмат у плане навядзення парадку. Тычыцца гэта як месцаў агульнага карыстання, так і тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый, прыватнага сектара.

Зараснікі кустоўя і пустазелля, сметнікі – усё гэта доўгі час «упрыгожвала» адзін з прысядзібных участкаў па вуліцы Першамайскай у райцэнтры. Дайшло да таго, што на гэты ўчастак некаторыя нядобрасумленныя грамадзяне выкідвалі смецце і бытавыя адходы. За зараснікамі хмызняку стала ўжо не відаць і пабудоў… Зразумела, што такая сітуацыя склалася не за дзень і нават
не за месяц, а мае доўгую гісторыю, і ні разу ў гаспадара не прачнулася сумленне іне з’явілася жаданне прыбрацца.
– Гаспадар участка тройчы пастановай суда прыцягваўся
да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне мерапрыемстваў па ахове зямлі. Калі прасцей – за тое, што не наводзіў і не падтрымліваў парадак на прада-стаўленым для карыстання ўчастку. І ўсё гэта – у цэнтры горада! Паколькі гаспадар участка так і не сабраўся і не навёў парадак, рашэннем райвыканкама большая частка ўчастка ў яго адабрана. Цяпер гэтыя тэрыторыі ўключаць у землі горада і будуць выкарыс- тоўваць па прызначэнні. У першую чаргу, добраўпарад-
куюць, – расказвае начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Наталля Крымская.
Старыя гаспадарчыя пабудовы даўно непрэзентабельныя (некаторыя паўразбураныя, выгляд непрыемны, ды і пра бяспеку варта падумаць), законнасць узвядзення іх дакументальна не пацверджана – гэта ўжо карціна на дваровай тэрыторыі шматкватэрнай забудовы па вуліцы Чкалава і прыватнай забудовы па вуліцы Першамайскай у райцэнтры. І такая сітуацыя таксама патрабавала вырашэння.
– З жыльцамі гэтых дамоў праводзілася папярэдняя растлумачальная работа падчас сходаў грамадзян. Выносілася прапанова жыльцам дамоў самастойна знесці старыя будынкі. Адзначу, што многія грамадзяне з разуменнем аднесліся да праблемы. Адзін грамадзянін нават самастойна ліквідаваў старую пабудову. Што тычыцца астатніх пабудоў, то яны знесены сіламі КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», – тлумачыць Наталля Крымская. У добраўпарадкаванні прымалі ўдзел супрацоўнікі аддзелаў архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ, землеўпарадкавання райвыканкама.
Дарэчы, работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана і
на іншых вуліцах і завулках райцэнтра.
Галіна КАНЬКО.
Фота з архіва аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.