Выбаршчыкі Альхоўскай выбарчай акругі з Вялікага Гарадзішча занепакоены ўладкаваннем прыпынка. На месца адразу выехалі дэпутаты

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў заўжды на сувязі са сваімі выбаршчыкамі. На прыёмы грамадзян і прамыя лініі паступаюць заўвагі і прапановы ад землякоў, якія нераўнадушна ставяцца да сваёй малой радзімы. Выбаршчыкі Альхоўскай выбарчай акругі з Вялікага Гарадзішча занепакоены ўладкаваннем прыпынка.

Камфорт на вёсцы — пытанне дзяржаўнай увагі. Таму на месца адразу выехалі старшыня дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч, дэпутат па акрузе Маргарыта Кухта-Маслоўская, дырэктар ДРБУ-200 Максім Муха. Выслухалі, прапанавалі рашэнне — і сёння сітуацыя ўжо выпраўлена. Прыпыначны пункт на маршруце працягвае выконваць свае функцыі.