Іван ШПАК, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ № 1

У сваім Пасланні Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што ў свеце не становіцца спакайней, а геапалітычныя выклікі ўсё сур’ёзней, і мы павінны абараняць нашу краіну і народ. І гэта было вельмі неабходна пачуць, бо самае важнае – мір. Дзяржава, Прэзідэнт, армія робяць усё магчымае, каб Беларусь была моцнай, абараназдольнай. Важна, каб кожны прадстаўнік пакалення маладых быў гатовы абараніць сябе, сваіх блізкіх, краіну.

Неабходна стварыць умовы для ўсебаковай падрыхтоўкі маладых людзей да выканання воінскага абавязку, умацаваць іх маральна-псіхалагічную ўстойлівасць і фарміраваць пачуццё гонару за Беларусь. Асаблівае значэнне трэба надаваць больш цеснаму ўзаемадзеянню паміж дзяржаўнымі органамі, установамі адукацыі, грамадскімі арганізацыямі і ветэранскімі аб’яднаннямі ў пытаннях патрыятычнага выхавання. Толькі сумеснымі намаганнямі мы сфарміруем у маладога пакалення цвёрдыя перакананні, заснаваныя на любві да Радзімы, павазе да гісторыі і культуры беларускага народа. Важна, што на дзяржаўным узроўні выдаткоўваецца дастаткова рэсурсаў на падтрымку ваенна-патрыятычных клубаў, спартыўных секцый і іншых арганізацый, якія займаюцца падрыхтоўкай моладзі да абароны Айчыны. Без сумненняў, рашэнні, прынятыя на УНС, будуць садзейнічаць далейшаму развіццю сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання і ўмацаванню абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь.