Дарагія ляхавічане! Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам!

2025 год практычна ўжо стаў здабыткам гісторыі, часцінкай нашага жыцця, быў насычаны падзеямі і памятнымі датамі для кожнага з нас. Адыходзячы год – гэта перыяд сумеснай напружанай работы на карысць роднага рэгіёна, прадуманых і ўзважаных рашэнняў, поспехаў.
Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за адданасць роднай зямлі, сумленную штодзённую працу, адказны ўдзел у вырашэнні разнапланавых задач.
У новы год мы ўступаем з новымі планамі і надзеямі, з агульнымі мэтамі і ўпэўненасцю ў правільнасці выбранага шляху, з любоўю і адданасцю да роднай зямлі. Разам нам па сілах увасобіць у жыццё наватарскія ідэі і сур’ёзныя планы, якія ўвойдуць у гісторыю.
Няхай 2026 год стане для кожнага з вас годам добрых перамен, яркіх падзей і невычэрпнага аптымізму. Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і ўтульнасці. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць любоў і гармонія, а ў рабоце спадарожнічаюць поспех і дасягненне ўсіх намечаных мэт.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Ад усёй душы віншую вас з нады-
ходзячым Новым 2026 годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Усё лепшае, што створана і захавана ў раёне, – гэта вынік сумеснай работы, добрасумленнай працы ўсіх яго жыхароў, усіх, хто аддаваў і аддае свой талент і майстэрства для прымнажэння дасягненняў і дабрабыту ляхавіцкай зямлі!
Сустракаючы Новы год, мы захоўваем у памяці ўсё светлае і добрае, што было ў адыходзячым годзе, і будуем планы на буду-
чыню. Няхай надыходзячы год стане для кожнага з нас часам пазітыўных перамен, новых магчымасцяў і перамог, прымнажэння
добрых спраў, у кожны дом прынясе згоду і дастатак, будзе поўны яркіх ідэй, знакавых падзей і плённых пераўтварэнняў.
Жадаю ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, душэўнай стойкасці, мірнага неба над галавой, упэўненасці ў сваіх сілах і ў заўтрашнім дні.
Няхай заўсёды побач будуць самыя дарагія для вас людзі, а ў вашых дамах пануюць дабрабыт, любоў і ўзаемаразуменне!
Георгій ХЛЯБОВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

