Каманда з вялікім сэрцам. Калектыў Крывошынскага сацыяльнага пансіяната «Рэпіхава» – сапраўдная апора для людзей, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе і клопаце

Слова віншавальнае

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны – калектывы і ветэранаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сацыяльнага пансіяната «Рэпіхава», усіх, хто працуе і працаваў у сферы сацабароны.

Калектыў Крывошынскага сацыяльнага пансіяната «Рэпіхава» – сапраўдная апора для людзей, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе і клопаце. Для тутэйшых супрацоўнікаў штодзённыя абавязкі – не проста праца, а дапамога, падтрымка і стварэнне
для падапечных атмасферы дамашняга цяпла.
Дзень работнікаў сацыяльнай абароны – прафесійнае свята – магчымасць адрасаваць ім словы ўдзячнасці за значнасць таго, што яны робяць кожны дзень.

У камандзе «Рэпіхава» – амаль сем дзясяткаў чалавек. У штаце – медсёстры і санітаркі, інструктары па розных відах дзейнасці, культ-
арганізатары, псіхолаг, сацработнік і іншыя спецыялісты. Тры гады калектыў узначальвае Яўгеній Сініла, які разам са сваімі калегамі імкнецца ўцягнуць у актыўнае жыццё пражываючых, сярод якіх інваліды І і ІІ групы, а таксама пенсіянеры, прызнаныя недзеяздольнымі. Індывідуальны падыход, цярплівасць і вера ў магчымасці кожнага чалавека – гэта прынцыпы, закладзеныя калектывам сацыяльнай установы ў аснову дзейнасці.

Роля медсясцёр выходзіць за межы класічных уяўленняў пра медыцынскую працу. Яны выконваюць назначэнні ўрача, сочаць за агульным станам здароўя падапечных і прафесійна выконваюць усе неабходныя медыцынскія маніпуляцыі. Менавіта медсёстры з камандай з 25 санітарак і санітараў ператвараюць сацыяльную ўстанову ў дом.

Пад кіраўніцтвам старшай медсястры Алены Машэй свае абавязкі добрасумленна выконваюць восем медсясцёр, сярод якіх Таццяна Рацэвіч, Святлана Супрыновіч, Наталля Гачко і іншыя. Індывідуальны падыход і высокі прафесіяналізм вызначаюць медбрата па фізіятэрапіі Сяргея Герасімовіча. У пансіянаце прадстаўлены даволі шырокі комплекс фізіятэрапеўтычных працэдур – ад інгаляцый да сучаснай апаратнай тэрапіі.

Тры гады працуе санітарам па наглядзе Дзмітрый Салодкі. Ён і яго калегі Людміла Букрыч, Алена Пастарнакевіч, Таццяна Собаль, Таццяна Плескацэвіч і іншыя заўсёды на варце бяспекі і камфорту жыхароў, гатовы дапамагчы і падтрымаць у любы момант.
У штаце і ўрач – псіхіятр-нарколаг Анатолій Аўсей, прафесійны стаж якога пайшоў на чацвёрты дзясятак. Яго вызначаюць багаты вопыт і кампетэнтнасць, сапраўдная нераўнадушнасць да стану здароўя пражываючых. І гэта асабліва каштоўна для іх медыка-псіхалагічнай падтрымкі.

З моманту адкрыцця пансіяната шчыруе сястрой-гаспадыняй Ірына Мажэйка, нядаўна прыступіла да абавязкаў і Ірына Маляр. Іх клопат накіраваны не толькі на забеспячэнне парадку і чысціні, але і каб навокал было прыгожа, зручна і па-дамашняму ўтульна.
Візітка пансіяната – узорнае добраўпарадкаванне. Для камфорту пражываючых і зручнасці работнікаў тэрыторыя сацыяльнай установы ўмоўна падзелена на функцыянальныя зоны. Прадугле-
джаны лакацыі для заняткаў спортам, адпачынку і прагулак. Кожны з падапечных можа знайсці сабе занятак па сілах і інтарэсах. Два разы на тыдзень яны займаюцца лячэбнай фізкультурай у спартзале, за што адказны культарганізатар Ігар Вітко. Маецца тут і трэнажор-
ная зала. Дарэчы, да паслуг пражываючых – бібліятэка, тэлевізары, размешчаныя ў прасторных холах, іншае. За развучванне песняў-вершаў, канцэртных нумароў, тэатралізацыю і выраб разнастайных сувеніраў адказвае культарганізатар і вельмі творчы чалавек Вольга Свянтэцкая. Пад кіраўніцтвам інструктара па працоўнай тэрапіі Ларысы Рахлей падапечныя «Рэпіхава» не толькі ездзяць на экскурсіі, але і прымаюць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі, дапамагаюць у навядзенні чысціні і парадку, падрыхтоўцы да прыёму ежы і г. д.
Працатэрапія – адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў і падапечных пенсійнага ўзросту. Комп-
лексны падыход і заўсёдная ўвага нашага калектыву дапамагаюць
пражываючым адчуваць сябе часткай агульнай справы. Важны
ўклад у дзейнасць пансіяната ўносяць і галоўны бухгалтар Ірына Чаранкевіч, загадчык па гаспадарчай частцы Святлана Юрасёва, –
адзначае Яўгеній Сініла
і адрасуе шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сацыяльнай абароны калектыву і ўсім, хто мае дачыненне
да гэтай высакароднай прафесіі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва Крывошынскага  сацыяльнага пансіяната «Рэпіхава».